З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цецярук | ||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
|
||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Lyrurus tetrix (Linnaeus, 1766) |
||||||||||||||||||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | ||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Выклікаюць найменшыя асцярогі |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Цецяру́к палявы́ (Lyrurus tetrix, або Tetrao tetrix) — птушка сямейства фазанавых атраду курападобных.
Назва[правіць | правіць зыходнік]
У беларускай мове самец завецца цецярук, а саміца — цяцёрка, цяцерка[1].
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Даўжыня да 57 см, маса да 1,8 кг. Самцы («касачы») чорныя з сінявата-фіялетавым адлівам, брыво чырвонае, на крыле белая паласа, хвост лірападобны (адсюль лацінская назва роду), падхвосце белае. Самкі меншыя за самцоў, шэрыя, стракатыя. Корміцца пупышкамі, каташкамі, парасткамі і насеннем дрэў, ягадамі, збожжам і іншым, птушаняты — жывёльным кормам. Паляванне дазволенае толькі на самцоў у час такавання.
Арэал[правіць | правіць зыходнік]
Пашыраны ў лясной і лесастэпавай зонах Еўразіі. У Беларусі звычайны аселы від, найбольш шматлікі ў Паазер’і і Палессі.
Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]
Падрыхтоўка тушкі да тэрмічнай апрацоўкі і прыгатаванне аналагічныя глушцу.
Зноскі
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Белы А. Цецярук // Праект «Наша ежа»
цецярук
-
1
тетерев
Русско-белорусский словарь > тетерев
-
2
косач
Русско-белорусский словарь > косач
-
3
тетеря
* * *
жен.
глухая тетеря прост. бран. — глухая цяцера, цецярук, глушман
Русско-белорусский словарь > тетеря
-
4
Глуп как пробка (как пень, как сивый мерин)
Дурны, як даўбешка (як доўбня, як пень, як авечка, як цецярук, як баран, як свіння, як пута, ях халява, як хамут, як бязмен)
Малы расейска-беларускi слоуник прыказак, прымавак i фразем > Глуп как пробка (как пень, как сивый мерин)
-
5
Дурак набитый
Малы расейска-беларускi слоуник прыказак, прымавак i фразем > Дурак набитый
-
6
Надулся как индюк
Малы расейска-беларускi слоуник прыказак, прымавак i фразем > Надулся как индюк
ЦЕЦЯРУК перевод
Белорусско-русский словарь
Белорусско-русский словарь
ЦЕЦЯРУК контекстный перевод и примеры
ЦЕЦЯРУК контекстный перевод и примеры — фразы |
|
---|---|
ЦЕЦЯРУК фразы на белорусском языке |
ЦЕЦЯРУК фразы на русском языке |
ЦЕЦЯРУК контекстный перевод и примеры — предложения |
|
---|---|
ЦЕЦЯРУК предложения на белорусском языке |
ЦЕЦЯРУК предложения на русском языке |
Перевод слов, содержащих ЦЕЦЯРУК, с белорусского языка на русский язык
Перевод ЦЕЦЯРУК с белорусского языка на разные языки
Правила белорусского языка
скачать (863.5 kb.)
Доступные файлы (1):
содержание
- Смотрите также:
- Вердыш Н.В., Богдан В.М. Беларуская мова (прафесійная лексіка) [ документ ]
- Основы идеологии белорусского государства [ лекция ]
- Халипов С.Г. Краткая грамматика ирландского языка [ документ ]
- Основы идеологии белорусского государства [ документ ]
- функциональные модели языка: правила и динамика Направление подготовки 45. 03. 01 Филология [ документ ]
- Шпоры — Основы идеологии Белорусского государства [ шпаргалка ]
- Основы идеологии белорусского государства. Шпоры к зачёту [ документ ]
- Правила транскрипции для имен собственных русского языка китайскими иероглифами [ стандарт ]
- Массовая борьба белорусского народа против немецко-фашистских оккупантов. Партизанское и подпольное движение в годы Великой Отечественной войны [ реферат ]
- Рызган K. Гердензери. Грамматика курманджи [ документ ]
- Сходство и различие орфоэпии русского и белорусского языков [ реферат ]
- Программа — Белорусско-русско-белорусский программа-переводчик [ программа ]
1.doc
1 2 3 4 5 6 7 8
ПРАВІЛЫ БЕЛАРУСКАЙ АРФАГРАФІІ І
ПУНКТУАЦЫІ
ЗМЕСТ
РАЗДЗЕЛ І. Арфаграфія
ГЛАВА 1. Правапіс галосных
§ 1. Галосныя літары
§ 2. Літары о, ё
§ 3. Літары э, е
§ 4. Перадача акання на пісьме
§ 5. Правапіс літар а, о, э ў складаных словах
§ 6. Перадача якання на пісьме
§ 7. Правапіс е, ё, я ў складаных словах
§ 8. Прыстаўныя галосныя і, а
ГЛАВА 2. ПРАВАПІС ЗЫЧНЫХ
§ 9. Зычныя літары
§ 10. Правапіс звонкіх і глухіх зычных
§ 11. Зычныя д, т і дз, ц
§ 12. Некаторыя спалучэнні зычных
§ 13. Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя
§ 14. Нескладовае ў і у складовае
§ 15. Нескладовае й
§ 16. Падоўжаныя і падвоеныя зычныя
ГЛАВА 3. ПРАВАПІС МЯККАГА ЗНАКА І АПОСТРАФА
§ 17. Змякчальны мяккі знак
§ 18. Раздзяляльны мяккі знак і апостраф
ГЛАВА 4. ПРАВАПІС АБРЭВІЯТУР
§ 19. Правапіс абрэвіятур
ГЛАВА 5. ПРАВАПІС НЕКАТОРЫХ МАРФЕМ
§ 20. Аднамарфемныя прыназоўнікі
§ 21. Прыстаўкі
§ 22. Суфіксы
ГЛАВА 6. ПРАВАПІС ВЯЛІКАЙ І МАЛОЙ ЛІТАР
§ 23. Агульныя правілы правапісу вялікай і малой літар
§ 24. Вялікая і малая літары ў асабовых назвах
§ 25. Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з
рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
§ 26. Вялікая і малая літары ў геаграфічных і астранамічных назвах
§ 27. Вялікая і малая літары ў назвах органаў дзяржаўнай улады
і арганізацый
§ 28. Вялікая і малая літары ў назвах асоб па пасадах, званнях, тытулах
§ 29. Вялікая літара ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, помнікаў, узнагарод
§ 30. Вялікая і малая літары ў назвах дакументаў, іх зводаў,
унікальных прадметаў, твораў
§ 31. Вялікая і малая літары ў назвах памятных і знамянальных
падзей і дат, перыядаў і эпох
§ 32. Вялікая літара ў назвах з двукоссем
ГЛАВА 7. ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ РАЗАМ, ПРАЗ ЗЛУЧОК
І АСОБНА
§ 33. Агульныя правілы напісання разам, праз злучок і асобна
§ 34. Складаныя назоўнікі
§ 35. Складаныя прыметнікі
§ 36. Складаныя лічэбнікі
§ 37. Прыслоўі
§ 38. Прыназоўнікі, злучнікі, часціцы, выклічнікі
§ 39. Правапіс не (ня) і ні
ГЛАВА 8. ПРАВІЛЫ ПЕРАНОСУ
§ 40. Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў,
умоўных графічных скарачэнняў і іншых знакаў
РАЗДЗЕЛ ІІ. ПУНКТУАЦЫЯ
ГЛАВА 9. КРОПКА
§ 41. Правілы пастаноўкі кропкі
ГЛАВА 10. ПЫТАЛЬНІК
§ 42. Правілы пастаноўкі пытальніка
ГЛАВА 11. КЛІЧНІК
§ 43. Правілы пастаноўкі клічніка
ГЛАВА 12. ШМАТКРОП’Е
§ 44. Правілы пастаноўкі шматкроп’я
ГЛАВА 13. КОСКА Ў ПРОСТЫМ СКАЗЕ
§ 45. Коска паміж аднароднымі членамі сказа
§ 46. Коска паміж словамі, якія паўтараюцца
§ 47. Коска пры параўнальных зваротах
§ 48. Коска пры адасобленых азначальных зваротах і словах
§ 49. Коска пры адасобленых акалічнасцях і акалічнасных
зваротах
§ 50. Коска пры словах і спалучэннях слоў, якія ўдакладняюць
або абмяжоўваюць значэнне іншых слоў у сказе
§ 51. Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях
§ 52. Коска пры зваротку
§ 53. Коска пры выклічніках і гукаперайманнях
§ 54. Коска пасля сцвярджальных, адмоўных і
пытальных слоў і перад імі
ГЛАВА 14. КОСКА Ў СКЛАДАНЫМ СКАЗЕ
§ 55. Коска ў складаназлучаным сказе
§ 56. Коска ў бяззлучнікавым сказе
§ 57. Коска ў складаназалежным сказе
ГЛАВА 15. КРОПКА З КОСКАЙ
§ 58. Правілы пастаноўкі кропкі з коскай
ГЛАВА 16. ДВУКРОП’Е
§ 59. Правілы пастаноўкі двукроп’я
ГЛАВА 17. ПРАЦЯЖНІК
§ 60. Правілы пастаноўкі працяжніка
ГЛАВА 18. ДУЖКІ
§ 61. Правілы пастаноўкі дужак
ГЛАВА 19. ДВУКОССЕ
§ 62. Правілы пастаноўкі двукосся
ГЛАВА 20. ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ ПРЫ ПРОСТАЙ МОВЕ
І ЦЫТАТАХ
§ 63. Правілы пастаноўкі знакаў прыпынку пры простай мове і цытатах
ГЛАВА 21. СПАЛУЧЭННЕ ЗНАКАЎ ПРЫПЫНКУ
§ 64. Правілы пастаноўкі спалучэнняў знакаў прыпынку
ГЛАВА 22. ПАСЛЯДОЎНАСЦЬ ЗНАКАЎ ПРЫПЫНКУ
ПРЫ СПАСЫЛКАХ
§ 65. Правілы паслядоўнасці знакаў прыпынку пры спасылках
РАЗДЗЕЛ І
АРФАГРАФІЯ
ГЛАВА 1
^
§1 1. Галосныя літары
1. У беларускім алфавіце 10 галосных літар: а, о, у, ы, э, е, ё, і, ю, я.
2. Літары а, о, э, у пішуцца ў пачатку слова і пасля цвёрдых зычных для абазначэння адпаведных галосных гукаў. Галосная літара і пішацца ў пачатку слова, пасля зычных пішацца ы або і ў залежнасці ад цвёрдасці або мяккасці зычных. Літары е, ё, ю, я ў пачатку слова, у сярэдзіне слова пасля галосных і раздзяляльных знакаў абазначаюць на пісьме спалучэнні зычнага гука [й] з галоснымі [э], [о], [у], [а]: елка – [йэ]лка, яма – [йа]ма, юны – [йу]ны; мая – ма[йа], паёк – па[йо]к, паехаў – па[йэ]хаў, саюз – са[йу]з; сям’я – сям[йа], ён – [йо]н, аб’езд – аб[йэ]зд, льеш – л[йэ]ш, б’ю – б[йу].
3. Літара і абазначае спалучэнне гукаў [йі] толькі пасля галосных, апострафа, раздзяляльнага мяккага знака і [ў]: краіна – кра[йі]на, кроіць – кро[йі]ць, батарэі – батарэ[йі], круіз – кру[йі]з, аб’інець – аб[йі]нець, вераб’іны – вераб[йі]ны, куп’істы – куп[йі]сты, салаўіны – салаў[йі]ны. У пачатку слова яна можа абазначаць спалучэнне гукаў [йі], у іншых пазіцыях – галосны [і]: іней – [йі]ней, іх – [йі]х; але: імчаць –[і]мчаць, іржышча – [і]ржышча, іголка – [і]голка, Ірына – [і]рына, Ігнат – [і]гнат, іржаць – [і]ржаць.
4. Літары я, ё, е, ю, і пасля зычных абазначаюць мяккасць зычных і адпаведныя галосныя гукі [а], [о], [э], [у], [і]: сяду – [с’а]ду, мёд – [м’о]д, лета – [л’э]та, вязу – [в’а]зу, люты – [л’у]ты.
5. Кропкі над літарай ё абавязковыя. Кропка над літарай і малой абавязковая, над І вялікай у друкаваных тэкстах – не ставіцца, у рукапісных тэкстах кропка абавязковая.
§ 2. Літары о, ё
1. Літара о пішацца толькі пад націскам: год, кот, скрозь, шоўк, колас, мова, доўга, посуд, арол, шолах, плячо, дарога, разгортваць, дапамога, дадаткова, жніво, дэпо, водар, оканне, ода, оптам, ордэн, офіс, опера, Об, Орша, Омск, Обнінск, Осла, Оксфард, Орск, Токіа, Ватэрлоа.
2. Літара ё пішацца пад націскам: біёлаг, сацыёлаг, трыёд, шпіён, іён.
Літара ё пішацца не пад націскам у словах з коранем ёд- і ёт-: ёдапірын, ётацыя, ётаванне.
3. Літара ё пішацца ў складаных словах, першай часткай якіх з’яўляецца радыё-: радыёстанцыя, радыёграма, радыёантэна.
Калі першая частка складанага слова ўтворана ад назвы хімічнага элемента радый, то пішацца літара е, якая з’яўляецца злучальнай галоснай: радыебіялогія, радыеактыўнасць, радыеметрычны, радыеізатоп і пад. У першым складзе перад націскам у гэтым выпадку пішацца я: радыяметрыя, радыяхімія, радыялогія, радыяграфія.
4. Спалучэнні галосных іо пад націскам і іа не пад націскам у сярэдзіне слоў іншамоўнага паходжання перадаюцца як іё (ыё), ія (ыя): біялогія, сацыялогія, шпіянаж, аўдыявізуальны, варыяскапічны, варыяфільм, медыя, а таксама радыё; але: эфіоп, ніобій, ніобіевы, дыоптрыя, Іосіф, Іоў, Іона, Іасафат.
У слове дыета пішацца спалучэнне галосных ые. На стыку прыстаўкі і кораня захоўваецца ыэ: дыэтан, дыэлектрык.
§ 3. Літары э, е
1. Літара э пішацца:
у пачатку выклічнікаў э, эге, эге-ге, эй, эх;
пасля прыстаўнога г у слове гэты і вытворных ад яго (дагэтуль), а таксама ў выклічніках гэ, гэй і назвах літар (бэ, вэ і пад.);
пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц]: жэрдка, жэмчуг, шэры, нашэсце, чэрствы, чэк, нараджэнне, абуджэнне, рэкі, рэзаць, халадэча, сардэчны, пустэча, мястэчка, цэны, у руцэ.
2. У словах іншамоўнага паходжання літары э, е як пад націскам, так і не пад націскам пішуцца ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем:
у пачатку слова: эра, эсэ, эўрыка, эпас, этыка, Эўклід, Эўрыпід, Эліста; але: егер, ерась, ерэтык, Еўропа, еўрапейскі, Еўпаторыя, еўпатарыйскі, Ерэван, ерэванец, Еўфрат;
у канцы нязменных слоў, а таксама ўласных імён і геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к, пішацца э: купэ, рэзюмэ, рэнамэ, кафэ, галіфэ, кашнэ, кабернэ, фрыкасэ, плісэ, каратэ, дэкальтэ; Струвэ, Мерымэ, Эйвэ, Хасэ, Морзэ, Табідзэ, Брыгвадзэ, Каба-Ве́рдэ, Душанбэ, Сан-Тамэ; але: камюніке, сальта-мартале, філе, піке.
3. Літара э ў запазычаных словах пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н пішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўленнем. Так, словы капэла, сурвэтка, экзэмпляр, маянэз, тунэль, сэрвіс пішуцца з э, а медаль, нерв, парламент, перспектыва, газета, сервіз – з літарай е.
§ 4. Перадача акання на пісьме
1. Галосныя гукі [о], [э] ў ненаціскным становішчы чаргуюцца з [а]: дом – дамы, мова – маўленне, цэгла – цагляны, шэпт – шаптаць.
2. Незалежна ад паходжання слова гук [о] ў ненаціскных складах вымаўляецца як [а], што перадаецца на пісьме: гара, вада, баранаванне, колас, холад, балота, Бандарэнка, Коханава, Кунцава, Гамер, Сакрат, арганізацыя, педагагічны, электарат, харэаграфія, заалогія.
Не падпарадкоўваюцца аканню словы са спалучэннямі ро, ло, якія чаргуюцца з ры, лы: кроў – крыві – крывавы, дровы – дрывотня, крошка – крышыць, бровы – брыво, гром – грымоты – грымець, брод – брысці, глотка – глытаць, блохі – блыха.
3. У словах славянскага паходжання і запазычаннях, цалкам адаптаваных у беларускай мове, галосны [э] ва ўсіх ненаціскных складах чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а: стрэхі – страха, шэры – шарэць, чэргі – чарга, крэмль – крамлёўскі, жэмчуг – жамчужына, арэнда – арандаваць, майстэрня – майстар.
Ва ўласных імёнах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў у ненаціскных складах гук [э] падпарадкоўваецца агульным правілам акання – пасля цвёрдых зычных ён чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а: Беразіно, Чарапавец, Жамчужнікаў, Чарнышэўскі, Шаўчэнка, Чалюскін, літара, транслітарацыя.
4. Перадача на пісьме [э] ў іншых словах іншамоўнага паходжання ў ненаціскных складах асновы вызначаецца наступнымі правіламі:
у пачатку слова [э] перадаецца на пісьме літарай э ў адпаведнасці з беларускім вымаўленнем: эканомія, экзамен, экватар, этажэрка, элемент. Літара э пішацца пасля прыставак і ў другой частцы складанага слова: праэкзаменаваць, трохэлементны, квінтэсэнцыя;
пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц] пішацца э: жэтон, Жэнева, Жэрар, жэлацін, чэкмень, рэспубліка, рэформа, Рэмарк, рэклама, рэактар, рэвізія, агрэгат, рэжым, рэкорд, рэестр, рэвалюцыя, цэнтралізм, цэвіта, дэталь, гардэроб, Дэтройт, Дэфо, дэлегат, дэманстрацыя, ордэн, тэорыя, тэатр, тэлеграф, тэлефон, ветэран, катэт, тэрмометр, тэарэма.
5. У запазычаных словах напісанне э і а пасля іншых зычных рэгулюецца слоўнікам: панэль; але: шынель; сэнсарны; але: сектанцкі.
6. Ненаціскныя фіналі -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар: шніцаль, шпаталь, міталь, форталь, карцар, грэйдар, лідар, камп’ютар, пэйджар, рэйсфедар, эспандар, тэндар, ордар, менеджар, фарватар, альма-матар, кратар, прэсвітар.
Ненаціскныя фіналі -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: ^ .
§ 5. Правапіс літар о, э, а ў складаных словах
1. У складаных словах можа быць адзін націск, два і больш (асноўны і адзін або некалькі пабочных). Калі ў другой частцы складанага слова націск не на першым складзе, то ў першай частцы захоўваецца о: асно̀вапалажэнне, баво̀ўнапрадзільны, во̀гнетрывалы, во̀даразмеркаваль-нік, ваго̀нарамонтны, во̀̀стракамбінацыйны, высо̀каідэйны, гало̀ўнакаман-дуючы, ко̀рманарыхтоўка, ко̀негадоўля.
2. Калі ў другой частцы складанага слова націск на першым складзе, то ў першай частцы замест о пішацца а: дабрадзей, скараход, салявар, дабраякасны, галаваломка, вадасховішча, малатабоец, бамбасховішча, раўнапраўе.
Літара о захоўваецца, калі першай часткай складанага слова з’яўляюцца слова-, што-: словатворчасць, штодзённы, штомесяц, штогод.
3. О пішацца ў першай частцы складаных слоў, калі другая частка пачынаецца на ў (у нескладовае): марозаўстойлівы, торфаўборачны, вогнеўстойлівы, збожжаўборка.
4. Лічэбнікі ад 200 да 900 утвараюць асобны тып складаных слоў, у якіх скланяецца і першая частка. Літары э, о, е, я пішуцца ў гэтых словах у залежнасці ад месца асноўнага і пабочнага націску ў склонавых формах.
Напрыклад:
Н. дзвéсце трыста чатырыста пяцьсот
Р. двухсóт тро̀хсот чатыро̀хсот пяцісот
Д. двумстáм тро̀мстам чатыро̀мстам пяцістам
В. дзвéсце трыста чатырыста пяцьсот
Т. двумастамі трымастамі чатырмастамі пяццюстамі
М. двухстах тро̀хстах чатыро̀хстах пяцістах
Н. шэ̀сцьсот сѐмсот во̀семсот дзевяцьсот
Р. шасцісот сямісот васьмісот дзевяцісот
Д. шасцістам сямістам васьмістам дзевяцістам
В. шэ̀сцьсот сѐмсот во̀семсот дзевяцьсот
Т. шасцюстамі сямюстамі васьмюстамі дзевяццюстамі
М. шасцістах сямістах васьмістах дзевяцістах
5. Гук [э] ў першай частцы складаных слоў захоўваецца і абазначаецца літарай э: мэтанакіраваны, мэтазгодна, рэдказубы, шэравокі, арэхападобны, крэдытаздольнасць, тэлебачанне.
6. У складаных словах, утвораных ад лічэбніка ў форме роднага склону і якога-небудзь іншага слова, першая частка пішацца так, як яна пішацца ў родным склоне лічэбніка: трохдзённы, чатырохпавярховы, шасціствольны, шасцісоты, пяцідзёнка, дзесяцігодка, сямікласнік, васьмігадовы, васьмісоты, дзевяціградусны, саракагоддзе, саракапяцітонны, двухсотметровы.
7. Калі складаныя словы маюць у сваім складзе больш за дзве часткі, то кожная з іх пішацца як асобна ўзятае слова: авіяматорабудаванне, аўтатрактарабудаванне, аэрафотапрыбор, тэлефатометр.
§ 6. Перадача якання на пісьме
1. Галосныя е, ё ў першым складзе перад націскам абазначаюцца на пісьме літарай я: землі – зямля, зелень – зялёны, сем’і – сям’я, сёлы – сяло, сёстры – сястра, вёслы – вясло, вёска – вясковы, елка – яліна, ездзіць – язда, ёмкі – ямчэй, ёрш – ярша, лён – лянок, мёд – мядок, дзень – дзянёк, лес – лясны, снег – снягі, вецер – вятры, сцены – сцяна, дзевяць – дзявяты, дзесяць – дзясяты, сем – сямнаццаць, восем – васямнаццаць, цецерукоў — цецярук , перанесці – перанясу.
У астатніх ненаціскных складах е захоўваецца: селянін, зеляніна, вестуны, леснікі, векавечны, верацяно, нерухомы, безупынны, возера, весела, восем, заедзь, высветліць, выехаць, восень, цемень, дзевятнаццаты, дзесятковы.
2. Літара я пішацца ў першым складзе перад націскам у імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў: Бялынічы, Лемяшэвічы, Аляксандр, Сярге́й, Бялінскі, Няхода, дзяжурства, каляндар, яфрэйтар, сяржант, Яршоў, Яфім.
3. Літара е захоўваецца ў складаных лічэбніках сѐмсот, во̀семсот, паколькі кожная частка ў іх мае свой націск, параўн.: сѐмсот – сямісот, во̀семсот – васьмістам.
Заўсёды захоўваецца е ў першым складзе перад націскам пасля заднеязычных г, к, х: герой, Герасім, кераміка, кефір, Херсон.
4. Не і без, калі яны стаяць асобна, заўсёды пішуцца з літарай е, напрыклад: не быў, не браў, не ідзе, без меры, без жартаў, не спыніць, без прычыны, не без вынікаў, не без работы.
Пры напісанні разам не і без становяцца часткай слова і падпарадкоўваюцца агульным правілам напісання галосных літар е, я ў беларускіх словах: няхай, нястомна, няштатны, бязмежны, бязлюдны, бясконца; але: непісьменны, безупынны, безапеляцыйны, бескарысны, беспаваротны.
5. Літара я пішацца ў некаторых каранях слоў нязменна: віцязь, сувязь, заяц, яравы, вязаць, повязь, мяккаваты, цягавіты, цяжкаваты, святкаваць, месяц, пояс, памяць, дзевяць, дзесяць, тысяча, завязь, Бесядзь, Прыпяць; япрук – япрука, япруковы; ядловец – ядлаўцоўка, ядлаўцовы.
6. Літара я пішацца ў паслянаціскных складах у некаторых суфіксах назоўнікаў (роўнядзь, боязь, дробязь) і дзеясловаў (лаяць, веяць, сеяць, кашляць, баяць, муляць), а таксама ў аддзеяслоўных назоўніках (лаянка, веялка, сеялка).
§ 7. Правапіс е, ё, я ў складаных словах
1. У першай частцы складанага слова літара е захоўваецца незалежна ад таго, на якім складзе націск у другой частцы: сенакасілка, серпадзюб, верхнеазёрскі, белабрысы, землетрасенне, светапогляд, свежавымыты, свежамарожаны, сенажаць.
Калі першай часткай складаных слоў з’яўляецца аснова велік-/вялік-, то напісанне літар е або я залежыць ад таго, які склад у другой частцы націскны: калі першы, то пішацца е, калі другі, то пішацца я: велікадушны, велікарускі, велікамучанік, велікасвецкі; Вялікабрытанія, вялікадзяржаўны, вялікагаловы.
2. У першай частцы складанага слова літара ё захоўваецца пры націску не на першым складзе другой часткі і замяняецца на е, калі націск на першым складзе другой часткі: лёгкаатлетычны, лёдадрабілка, мёртванароджаны, мёдаварэнне; ледарэз, медагонка, легкадумна.
3. У складаных словах злучальныя галосныя о, ё пішуцца толькі пад націскам, а – у любым ненаціскным складзе: ільновалакно, Вадохрышча, куродым, геліёграф, радыёметр, марозаўстойлівы, прыборабудаўнічы.
4. Злучальная галосная е ў складаных словах пераходзіць у я, калі націск на першым складзе другой часткі складанага слова: баяздольны, зерняўборачны, зернясховішча, земляроб, жыццярадасны, крывятворны; але: боепрыпасы, жыццеапісанне, землекарыстанне, зернебабовы.
Складанаскарочаныя словы пры напісанні звычайна разглядаюцца як простыя словы з адным націскам: зямфонд, лясгас.
§ 8. Прыстаўныя галосныя і, а
1. Прыстаўная галосная і пішацца:
у пачатку слова перад спалучэннямі зычных з першай м: імшара, імчаць, імгла, імгненне, імклівы;
у пачатку слова перад спалучэннямі зычных з першымі р, л, калі слова з такімі спалучэннямі зычных пачынае новы сказ або стаіць пасля знака прыпынку ці папярэдняга слова, што заканчваецца на зычную: іржа, іржаць, ірдзенне, ірваць, іржышча; ілгун, ільдзіна; Іржуць коні, калёсы скрыпяць ад Дона да Буга (Я. Купала). Часамі на цэлыя кіламетры рассцілалася дарога роўным, нібы выбеленым на сонцы, ільняным палатном (Я. Колас). Няхай наша дружба цвіце, каб сонцам ірдзелі пуціны (Я. Колас). Калі слова з такім пачатковым спалучэннем зычных стаіць пасля слова, якое заканчваецца на галосную і пасля яго няма знака прыпынку, то прыстаўная літара і не пішацца, напрыклад: Не чакай, што ржа з гадамі паесць ланцугі… (Я. Купала). Люблю я прыволле шырокіх палёў, зялёнае мора ржаных каласоў… (Я. Колас).
2. У словах з гістарычным каранёвым о можа з’яўляцца прыстаўная галосная а: імшара і амшара, іржаны і аржаны, іржышча і аржанішча.
3. Пасля прыставак і першай часткі складанага слова, якія заканчваюцца на галосную, прыстаўныя літары і і а перад р, л, м не пішуцца: заржавець, заржаць, зардзецца, замглёны, замшэлы, прымчацца, вакамгненна.
ГЛАВА 2
^
1 2 3 4 5 6 7 8
Скачать файл (863.5 kb.)
цецярук
назоўнік
мужчынскі род
агульны, адушаўлёны, неасабовы
не скарачэнне
2-е скланенне
праскланяць слова цецярук
як правільна пісаць і куды ставіць націск
склон | адзіночны лік множны лік |
---|---|
Назоўны хто? што? |
цецяру́к
мн. цецерукі́ |
Родны каго? чаго? |
цецерука́
мн. цецеруко́ў |
Давальны каму? чаму? |
цецеруку́
мн. цецерука́м |
Вінавальны каго? што? |
цецерука́
мн. цецеруко́ў |
Творны кім? чым? |
цецеруко́м
мн. цецерука́мі |
Месны у кім? у чым? |
цецеруку́
мн. цецерука́х |
Клічная форма | —
мн. — |
арфаграфічны слоўнік
скарбніца
мара́ — прывід, здань, насланнё
Вось-вось пакажацца звяруга!.. Ды доўга гэта штось патуга — Няма, а быць ужо пара. Цьфу, ты! Што ж гэта за мара? (Колас)
❌ ❌ ❌
Сайт працуе цераз пень-калоду (дрэнна, абы-як). Мы хацелі зрабіць аптымізацыю і павялічыць хуткасць, але нешта пайшло не так. Шукаем багі.
🛠 🛠 🛠
Убачыце глюкі — дык не маўчыце!
засунь гэтае слова ў назву Чалавек-бензапіла — смешнае пішы ў твітар з хэштэгам #назоўнаноў
cieciaruk — беларуская лацінка
Слова цецярук (націск і правільнае напісанне) падаецца ў слоўніках:
- Беларуска-рускі слоўнік, трохтомнік (2012)
- Вялікі слоўнік беларускай мовы: арфаграфія, акцэнтуацыя, парадыгматыка (2012)
- Граматычны слоўнік назоўніка (2008)
- Слоўнік беларускай мовы (2012)
- Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (1996)
- Тлумачальны слоўнік беларускай мовы, пяцітомнік (1977-1984)
дзе паставіць націск у слове цеча + часціна мовы
выпадковае
правапіс на базе bnkorpus.info
ліцэнзія CC BY-SA 4.0
Навігатар
Мемарня
Зрабіце такія цэннікі на кожны тавар — і беларусам не спатрэбяцца слоўнікі.
спецпошук
рус-бел
бел-рус
тлумачальны
імёны націскі
цецярук
тлумачэнне слова:
цецярук, цецерука, мужчынскі род
Птушка сямейства цецеруковых атрада курыных з чорным (у самак — стракатым) апярэннем. На белыя галіны бяроз садзіцца чарада цецерукоў. Ігнаценка. На гэтым месцы цецерукі збіраюцца такаваць, гуляюць, б’юцца. Маўр.
•••
Цецярук глухі — пра чалавека, які кепска чуе.
Усталюйце новую праграму Скарніка!
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
И
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Щ
Э
Ю
Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com
twitter.com/skarnikby твітніца
— Мілы, што табе прыгатаваць на сняданак? Ёсць ёгурт, тварог, можна мюслі з малаком. — Давай ёгурт, тварог, мюслі. І што-небудзь пажэрці.
цецярук 1 значэння
-1-
- Арфаграфічны слоўнік (Наша Ніва)
- Слоўнік беларускай мовы
- Граматычны слоўнік назоўніка
Арфаграфічны слоўнік (Наша Ніва)
Слоўнік беларускай мовы
цецяру́к цецерука́, -ку́, -ко́ў
Граматычны слоўнік назоўніка
цецяру́к м. цецяру́к, РВ цецерука́, ДМ цецеруку́, цецеруко́м; мн. цецерукі́, РВ цецеруко́ў, цецерука́м, цецерука́мі, цецерука́х