Как кандрат крапива написал хто смяецца апошнім

Хто смяецца апошнім
Аўтар К. Крапіва
Дырыжор Кандрат Крапіва
Кампанія Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы
Краіна БССР
Мова беларуская

Хто смяецца апошнім — сатырычная камедыя, напісаная К. Крапівой. Апублікавана і пастаўлена Купалаўскім тэатрам у 1939, па сцэнарыі аўтара пастаўлены ў 1955 годзе аднайменны кінафільм.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры сюжэта прайдзісветы і падхалімы, якія пракраліся ў навуковыя ўстановы.

Акцёры[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарлахвацкі Аляксандр Пятровіч
  • Ганна Паўлаўна — Вера Пола
  • Чарнавус Аляксандр Пятровіч — Арнольд Памазан
  • Туляга Мііта Сымонавіч — Глеб Глебаў[1], Сяргей Бульчык
  • Левановіч
  • Вера
  • Зёлкін — Генадзь Гарбук, Барыс Платонаў
  • Зіна Зёлкіна — Зінаіда Браварская, Стэфанія Станюта
  • Цёця Каця — Лідзія Ржэцкая, Марыя Зінкевіч
  • Нічыпар — Генрых Грыгоніс

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Глеб Глебаў атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР 1941 года за выкананне ролі Тулягі.

Пастаноўкі іншых тэатраў[правіць | правіць зыходнік]

У 1954 годзе Віктар Галаўчынер паставіў «Хто смяецца апошнім» у Ташкенцкім рускім тэатры[2].

П’еса таксама была пастаўлена Баранавіцкім абласным драматычным тэатрам, Мінскім абласным драматычным тэатрам (рэжысёр Уладзімір Савiцкi, спектакль прымаў удзел у фестывалі нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску ў 2013 годзе пад назвай «Свінтус грандыёзус або Хто смяецца апошнім»), Браслаўскім народным тэатрам (у 1967 дыплом рэспубліканскага фестывалю самадзейнага мастацтва), Мазырскім драматычным тэатрам імя І. Мележа ў 2018 годзе.

Пераклады на іншыя мовы[правіць | правіць зыходнік]

Галіна Васілеўна Вігурская пераклала камедыю на ўкраінскую мову.

Аліс Вагнер пераклала камедыю на нямецкую мову («Das Mammutschwein», выд. Геншэль, 1954).

Зноскі

  1. Дзяржаўная прэмія СССР 1941 года
  2. Головчинер Виктор Яковлевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 154. — 737 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

1940 год. У Маскве рыхтуецца чарговая дэкада мастацтва адной з рэспублiк. Адбылося аб’яднанне ­БССР i Заходняй Беларусi, Дэкада беларускага мастацтва мусiць прадэманстраваць радасць аб’яднанага народа i яго працвiтанне пры савецкай уладзе. I напэўна, нечакана для многiх, што для паказу абраны вострасатырычны спектакль па п’есе «Хто смяецца апошнiм» Кандрата Крапiвы.

Кандрат Крапiва

Камедыя «Хто смяецца апошнiм» пазначана 1939 годам. Цяжка сказаць, калi з’явiлася яе задума, але, безумоўна, трыццатыя гады далi багаты матэрыял. Арыштоўвалiся сотнi таленавiтых навукоўцаў — па найменшым падазрэннi, па даносах зайздрослiвых невукаў… З адлегласцi гадоў у п’есе бачацца страшныя падрабязнасцi. Навуковым iнстытутам кiруе нахабны i малапiсьменны прыстасаванец. Ён хоча знiшчыць таленавiтага вучонага Чарнавуса, i яму амаль гэта ўдаецца. У iнстытут выпадкова зайшоў чалавек у форме ­НКУС — i Гарлахвацкi пускае плётку, што «органы» зацiкавiлiся «ворагам народа» Чарнавусам… Iмгненна ад навукоўца адварочваюцца ўсе. Адмаўляюцца дапускаць да лекцый, друкаваць яго кнiгi… Дачка-студэнтка — пад пагрозай выключэння. Другая ахвяра Гарлахвацкага — вучоны Туляга, пра яго распускаюцца чуткi, што быў дзянiкiнскiм палкоўнiкам. Гарлахвацкi ўсмiхаецца сваiм ахвярам, якiя лiчаць яго дабрадзеем. Прыўлашчвае працу запалоханага Тулягi i ўхвальны водгук на працу Чарнавуса… 

Кадр з фiльма В.Корш-Саблiна «Хто смяецца апошнiм?» (СССР, 1954 г.). Класiк беларускага кiно практычна перанёс на плёнку адзiн з найпапулярнейшых спектакляў тэатра iмя Янкi Купалы i такiм чынам захаваў для нашчадкаў магчымасць убачыць працу выбiтных беларускiх артыстаў.

У п’есы, зразумела, хэпi-энд — дзякуючы прынцыповай моладзi, пiльнаму парторгу i пастанове ЦК ВКП(б) «Аб памылках партарганiзацый пры выключэннi камунiстаў з партыi…».

Прэм’ера адбылася 16 кастрычнiка 1939 года ў Першым беларускiм дзяржаўным тэатры, сённяшнiм Купалаўскiм. 

Нi ў адной з беларускiх газет не з’явiлася водгукаў. Рэжысёр Уладзiмiр Арлоў у даследаваннi «Сатырык з загадкавым выкручастым лёсам» пiша, што Кандрат Крапiва насцярожана паводзiўся на прэм’еры, чакаючы, што яе перапыняць пасля трэцяй рэплiкi. Нагадаю, гэта рэплiка прыбiральшчыцы цёцi Кацi, якая каментуе выгляд кабiнета новага начальства: «Новы поп, дык новае i маленне. У таго дырэктара, бывала, адзiн столiк, два крэслы i ўсё. А ў гэтага ж стол гэтакi, а на стале ж мартаплясаў усялякiх панастаўляна — таксама грошай каштуюць».

Цiкава, што, па сведчаннi ўнучкi Кандрата Крапiвы Алены Атраховiч, п’еса была напiсана ў кватэры, якую сям’я пiсьменнiка атрымала па мiнскай вулiцы Свярдлова. Крапiва ўпершыню займеў уласны кабiнет: «Iнтэр’ер быў зусiм аскетычны: палiцы з кнiгамi, стол ды крэсла».

Чаму ж выбралi гэты твор? 

Быў заказ паказаць у Маскве сучасную Беларусь, i бяззубая драматургiя пачынала надакучваць. Хацелi выстралiць чымсьцi яркiм, запамiнальным. Рэжысёр Арлоў прапануе гiпотэзу: арганiзатары ўлiчылi, што ва ўладзе малаадукаваныя людзi, якiм спадабалася б высмейванне навуковай iнтэлiгенцыi. 

Прымаць праграму дэкады прыехаў з Масквы начальнiк упраўлення па справах мастацтваў пры СНК ­СССР М.Храпчанка. П’есу яму чытаў рэжысёр Леанiд Рахленка проста ў нумары атэля «Еўропа». Дарэчы, менавiта ў двары гэтага атэля сабака Цюлiк знайшоў свiную костку, з дапамогай якой выкрылi невуцтва Гарлахвацкага. Рахленка ўспамiнаў, што начальнiк, слухаючы, нi разу не ўсмiхнуўся i катэгарычна заявiў, што гэта злосны паклёп на савецкую навуковую iнтэлiгенцыю. 

Рахленка выйшаў з на­чальнiцкага нумара i тут жа, з атэля, патэлефанаваў першаму сакратару ЦК Панцеляймону Панамарэнку. Той прызначыў чытку ў дванаццаць ночы ў сваiм кабiнеце. Крапiва быў хворы (цi прыкiнуўся хворым), але чытка ў вузкiм коле адбылася. 

Панамарэнку п’еса спадабалася, зрабiў толькi дзве заўвагi. Якiя? 

Рэжысёр Уладзiмiр Арлоў згадвае, што, калi падлеткам працаваў на кiнастудыi, чуў ад кагось са старых купалаўцаў, што п’еса мела iншы фiнал: «Пасля разаблачэння пра­хадзiмца-дырэктара Гарлахвацкага прыходзiць вестка пра яго… узвышэнне — цi ж не перавод у Маскву-сталiцу? Можа, менавiта гэта перад дэкадай загадаў абрэзаць Панамарэнка, каб не дражнiць маскоўскiх гарлахвацкiх?»

Спектакль у Маскве прайшоў трыумфальна. Крапiва атрымаў ордэн Ленiна, а ў 1941-м — Сталiнскую прэмiю. А з 1940‑га выкрывальнiк навуковага прыстасавальнiцтва ўзначалiў беларускую Акадэмiю навук. 

I па сёння «Хто смяецца апошнiм» з поспехам iдзе на сцэнах. А ў беларускi фальклор назаўсёды ўвайшоў «свiнтус грандыёзус», альбо «мамантавая свiння», — фэйкавае адкрыццё невука Гарлахвацкага. 

cultura@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Станоўчыя і адмоўныя героі твора

Твор Кандрата
Крап
івы «Хто смяецца апошнім» можна назваць сучасным, таму што падзеі, аб якіх мы
даведваемся са старонак твора, вельмы падобныя на сённяшнія. У камедыі
асуджаецца кар’ерызм, паклёпніцтва, невуцтва і падхалімства. Дзеянні, якія
апісвае аўтар, адбываліся на тэрыторыі нашай краіны у трыццатых гадах мінулага
стагоддзя.
У тыя часы
аднаго даносу на
чалавека было дастаткова, каб пазбавіць яго працы, сямі ці жыцця, а
часам і ўсяго адразу. Гэтаму часткова знаходзіцца пацверджанне у тэксце…

   Усіх герояў
тэксту можна падзяліць на
станоўчых
і адмоўных
.

   Да
стано
ўчых вобразаў камедыі
можна аднесці
Чарнавуса, Веру і Левановіча.

Аляксандр
Пятровіч Чарнавус – прафесар інстытута геалогіі. Без навукі ён не ўяўляе свайго
жыцця. Гэта вельмі разумны, адукаваны чалавек. Яго слабасцю з’яўляецца яго
даверлівасць і шчырасць. Калегі яго паважаюць, у цяжкую хвіліну яны яго
падтрымліваюць. “Ён чалавек дарма што сур’ёзны, а калі разгаворыцца, дык люба
слухаць. Раскажа, і дзе некалі мора было, і чаму яго цяпер там няма, і якія
жывёлы былі мільёны год таму назад, і як яны елі адна другую. Моцна вучоны
чалавек. Кніжкі друкуе свае, студэнтам лекцыі чытае, для піянераў у журнал
піша.
Напісаў, кажуць,
нейкую кнігу важную, дык аж у Маскву паслаў. Гэта, брат, галава!
” – так
кажуць пра яго людзі.

   Вера – правая рука Чарнавуса. Яна  для яго амаль што дачка. Калі з’яўляюцца дрэнныя чуткі аб ім, і сумленнага
вучонага пачынаюць зняважаць, Вера робіць усё магчымае, каб хутчэй зняць
абвінавачванне.

Яна мяркуе аб людзях па іх учынках, не верачы плёткам.

   Левановіч — сакратар парткома. Ён
справядлівы і сумленны чалавек, які змог паверыць і Падтрымаць вучонага.
Ён карыстаецца даверам у грамадстве,
да яго звяртаюцца людзі, каб той дапамог Чарнавусу

   Адмоўнымі ў п’есе з’яўляюцца вобразы
Аляксандра Пятровіча Гарлахвацкага, Зёлкіна і яго жонкі.

   Гарлахвацкідырэктар інстытута геалогіі. Але да
навуковай дзейнасці гэты чалавек не мае ніякага дачынення. Гэту пасаду яму
дапамаглі атрымаць ягоныя сябры. Гарлахвацкі – вельмі хітры і знаходлівы
чалавек, таму адчувае сябе вельмі вольна. Нават калі прыходзіць ліст, у якім
трэці раз патрабуецца спіс яго прац, ён знаходзіць выйсце: “Зрабіць так, каб
Туляга і нават сам Чарнавус былі тут у мяне на паслугах… на іх спінах у
вялікія вучоныя ўехаць.
Хрыбеціны
ў іх моцныя, галовы разумныя,— няхай стараюцца, калі хочуць на свеце жыць…
. Ажыццяўляе свой
намер Гарлахвацкі
вельмі
спрытна і прафесійна.

   Зёлкін — малодшы навуковы супрацоўнік. Гэта
сапраўдны паклёпнік і падхалім. Ён заўсёды стараецца дагаджаць начальству,
падхалімнічае, каб утрымаць свае месца, , а вось супрацоўнік з яго не вельмі
ўдалы. Зелкін як вучоны амаль нічым не адрозніваецца ад свайго шэфа. Гэта
асабліва праяўляецца ў сцэне, калі Гарлахвацкі абараняе «сваю»
навуковую працу.
Яны
абодва не ведаюць, што гэта ніякая не навуковая праца. И Зёлкин пачынае
расхваліваць свайго начальніка; «Павінен проста сказаць, таварышы, што ад
даклада паважанага Аляксандра Пятровіча я ў вялікім захапленні. Які палёт
думкі! Якое смелае пранікненне ў глыбіню сівых вякоў праз алювіі, дылювіі,
пліяцэны, міяцэны і ўсякія іншыя напластаванні. Якая сіла
канструктыўнага розуму…»

  Тулягу нельга аднесці ні да
станоўчых, ні да адмоўных вобразаў. Спачатку мы бачым яго баязлім, няўпэўненым.
Гарлахвацкі, напалохаўшы, прымушае напісаць за яго навуковую працу — даклад па
палеанталогіі: “
Вы
папішаце, а я прачытаю, праверу. Пасля мы яе зачытаем на савеце, апублікуем
”. Але раптам у Тулягі прачнуліся рашучасць і
мужнасць. Ён згадзіўся напісаць працу, але толькі дзеля таго, каб выкрыць
невуцтва Гарлахвацкага.
З яго дапамогай ўсе даведаліся праўду.

“У выніку гэтага даклада перад
намі ва ўсёй прыгажосці ўстаў вобраз свінячага маманта.
Гэта дапатопная жывёліна
аказалася вельмі жывучай, і некаторыя яе экземпляры дажылі аж да нашага часу.
Жывёліна гэта хоць і рэдкая ў нас, але надзвычай шкодная. Калі яе не ўзяць за
жабры — добра, што якраз жабры ёсць у яе,— калі не ўзяць за гэтыя жабры, дык
такі свінтус грандыёзус можа шмат шкоды нарабіць
” –
падводзіць вынік Левановіч.

Такім чынам К. Крапіва дапамог нам зразумець
тое страшнае становішча, у якім апынуліся ўсе нашыя суайчыннікі ў трыццатыя
гады, як лёгка было ў той час прынізіць чалавека, а то і ўвогуле — адняць у яго
жыццё. І разам з тым вучыць нас быць сумленнымі перад сабой і людзьмі,
выкрываць невуцтва, кар’ерызм і ўсе адмоўныя рысы чалавечага грамадства.

Прайшло нямала часу пасля таго, як была напісана камедыя
«Хто смяецца алошнім». Здаецца, сваёй актуальнасці яна не страціла і
сёння.

«Свінячыя маманты могуць жыць толькі там, дзе ім
спрыяе клімат, — у атмасферы баязлівасці, разгубленасці, падхалімства.., а там,
дзе пануе мужнасць, чэснасць… яны жыць не могуць і хутка выдыхаюць».

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Кандрат Крапіва. Хто смяецца апошнім. Аналіз твора

   Народны гумар, іронія, самаіронія, добразычлівае пакепліванне, уедлівы сарказм — гэтыя формы мастацкага смеху складаюць нацыянальную адметнасць беларускай літаратуры, падмурак традыцыі, якой жывіцца сучасная камедыяграфія. Яны тлумачаць сакрэт жывучасці, працяглай актуальнасці камедыйных твораў, нібыта ўшчыльную прывязаных да свайго часу. У першую чаргу гэта датычыцца Кандрата Крапівы, байкапісца і камедыёграфа, чые творы, напісаныя ў 1920 — 1930 гады, не губляюць сваёй актуальнасці і сёння. Яго байкі «Мандат», «Дэкрэт», «Махальнік Іваноў», «Саромлівы», «Ганарысты парсюк», «Казёл», «Язычок» захавалі вастрыню, бляск, іскрамётны гумар.
   Гэтыя рысы уласцівая і лепшым сатырычным камедыям Кандрата Крапівы. Крытыкі вызначаюць гэтую якасць як дальнабойнасць сатыры. Ёю ў значнай ступені надзелена самая слынная п’еса Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім».
   Лёс гэтага твора незвычайны. П’еса напісана ў самыя змрочныя ў гісторыі Савецкай Беларусі часы — разгул сталінскіх рэпрэсій, пошук «ворагаў народа» і расправа з імі. «Ворагі» знаходзіліся ўсюды, у тым ліку і ў асяроддзі пісьменнікаў, навукоўцаў. Не выпадкова ў 1930 гады была практычна вынішчана не толькі творчая, гуманітарная, але і тэхнічная інтэлігенцыя Беларусі, прычым асабліва пацярпелі навуковыя галіны: генетыка і геалогія.
   Усюды «ворагі»… Вораг Гарлахвацкі, чалавек з цьмяным мінулым, невук і шарлатан, атабарыўся ў інстытуце геалогіі і спакваля распачаў там падрыўную дзейнасць. У выніку абшальмаваны сумленны Чарнавус, смяротна запалоханы Туляга. Але махляр выкрыты, і апошнімі смяюцца яго ахвяры.
   Час зняў з гэтага твора налёт палітычнай кан’юнктуры. Глядач з задавальненнем назірае крах «свінтуса грандыёзуса», са смехам выслухоўвае славутую прамову Гарлахвацкага. Туляга, якога раней папракалі за нясмеласць і беспрынцыповасць, сёння апраўданы. Супраціў Тулягі — гэта пратэст супраць нахабства, здзеку. Слабы і нерашучы герой перамагае агрэсіўнага, нахрапістага Гарлахвацкага.
   Крытыкі-сацыёлагі сцвярджаюць, і не без падставы, што Кандрат Крапіва спрабаваў у завуаліраванай форме выступіць супраць неабгрунтаваных рэпрэсій, а яго Гарлахвацкі — узор тых злавесных паслугачоў рэжыму, з-за якіх сталі магчымымі масавыя рэпрэсіі.
   Ці меў Кандрат Крапіва нейкую далёкую «стратэгічную» задуму, калі пісаў гэты твор? Ці прадбачыў святло напрыканцы тунэля -той, апошні смех, калі постсавецкае грамадства будзе развітвацца са змрочным таталітарным мінулым?
   Хутчэй за ўсё, тут адыграла сваю ролю інтуіцыя мастака. Яна накіроўвала драматурга на стварэнне шматзначных вобразаў, прымушала рабіць у п’есе нейкае патаемнае дно, разлічваць на варыянтнасць прачытання твора.

Похожие статьи:

Кандрат Крапіва → Кандрат Крапіва — Махальнік Іваноў

Кандрат Крапіва → Ідэйная накіраванасць камедыі Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім»

Кандрат Крапіва → Кандрат Крапіва — байкапісец. Ідэйная накіраванасць баек, іх мастацкія асаблівасці. Сатыра і гумар у байках

Кандрат Крапіва → Кандрат Крапіва — Хто смяецца апошнім. ГДЗ

Биографии → Кандрат Крапіва

Левановіч шукае Веру. Цёця Каця просіць сакратара парткома заступіцца за Чарнавуса. Вера таксама просіць заняцца справай Чарнавуса. Калі заходзіць вучоны, Левановіч вітаецца з ім за руку, просіць даць пачытаць рукапіс, распытвае пра яго адносіны з дырэктарам.
Незнаёмая жанчына хоча зайсці да дырэктара. Гарлахвацкі загадвае ёй пачакаць з паўгадзінкі, а сам запрашае Зіну Зёлкіну. Да дзвярэй кабінета падыходзіць Зёлкін, дзверы замкнутыя. Незнаёмая жанчына гаворыць, што дырэктар зачыніўся з сакратаркай і не скора, відаць, вызваліцца. Зёлкін хоча паглядзець у замочную шчыліну, што робіцца ў кабінеце, жанчына смяецца з яго.
Да дзвярэй кабінета накіроўваецца Анна Паўлаўна. Незнаёмая жанчына і ёй паведамляе, з кім там зачыніўся Гарлахвацкі. Анна Паўлаўна стукае кулакамі ў дзверы, патрабуе ключ.
Пачуўшы жончын лямант, Гарлахвацкі праз акно вылазіць на вуліцу, а Тулягу прымушае залезці ў пакой і быць там.
Адчыняюцца дзверы — усе вельмі здзіўлены. Зёлкін хоча ўдарыць Тулягу. Уваходзіць з партфелем Гарлахвацкі, пытаецца, што здарылася, ушчувае Тулягу.
Калі ўсе пакідаюць кабінет, з’яўляецца Левановіч. Размова ідзе пра Чарнавуса. Гарачае заступніцтва Веры за вучонага Гарлахвацкі тлумачыць тым, што яна жыве з Чарнавусам. Левановіч здзіўлены пачутым («Натыкается на сюрпрызы, дзе іх зусім не чакаеш»). Дырэктар запрашае сакратара прыйсці паслухаць яго даклад. Лічыць, што даклад будзе пробным камнем для Чарнавуса («Магчыма, што ён паспрабуе зганьбіць маю працу і скампраментаваць мяне як вучонага. Тады мы яго і выкрыем»). Левановіч абяцае прыйсці.

Карціна першая

Вера паказвае Чарнавусу артыкул «Об ошибках парторганизаций при исключении коммунистов из партии. », які з’ явіўся ў «Правде». Падкрадваецца Зёлкін. Вера заўважае і прапаноўвае пачытаць, што ў газеце напісана пра яго. Зёлкін моршчыцца.
Гарлахвацкі віншуе супрацоўнікаў з выдатным дакументам, у якім «проста пальцам паказваюць на ворагаў, двурушнікаў, здраднікаў, усялякіх прахвостаў. Нам астаецца толькі руку працягнуць і за каўнер схапіць». Адвёўшы ўбок Чарнавуса, пытаецца, як настрой, абяцае пасля даклада заняцца яго справай.
Чарнавус верыць у шчырасць дырэктара, называе яго цудоўным чалавекам. Вера з нейкага часу пачала сумнявацца ў гэтым. Пытаецца ў Тулягі, што за чалавек дырэктар, які ён вучоны. Туляга з роспаччу гаворыць: «Лепш бы я памёр на той час, калі будзе чытацца гэты даклад». Чарнавус і Вера нічога не разумеюць. Дзяўчына гаворыць, што не паверыла ў сувязь Тулягі з Зіначкай. Туляга расчулены, дзякуе Веры «за чыстыя думкі».
Вера збіраецца ехаць у Маскву да прафесара Анікеева. З газетай у руках усхваляваны Туляга шукае Веру. Сутыкаецца з Левановічам. Рашаецца расказаць сакратару парткома пра Гарлахвацкага, пра тое, як дырэктар прымусіў пісаць яму даклад. Левановіч паверыў Тулягу, вырашыў сам праверыць «некаторыя факты». Туляга просіць Нічыпара знайсці якую-небудзь костку, толькі вялікую і не вельмі свежую.
Гарлахвацкі чытае даклад. Нічыпар просіць дазволу паслухаць.
Пасля заканчэння дакладу Нічыпар просіць паглядзець костку, на аснове якой дырэктар адкрыў новы від выкапня-жывёліны — мамантаву свінню. Чарнавус пытаецца, да якога перыяду адносіцца знаходка. Гарлахвацкі не ведае нават перыядаў у геалогіі. Чарнавус выкрывае невуцтва Гарлахвацкага. Дырэктар згадвае водзыў аб працы «ўсім вядомага прафесара Анікеева». Левановіч іранізуе над практычным значэннем працы Гарлахвацкага.
Зёлкін у захапленні ад даклада. Просіць слова Нічыпар і здзіўляецца вучонасці дырэктара: «Гэта ж узяць тую звычайную костку, што пад нагамі валяецца, паглядзець на яе і ўгадаць, якія свінні былі мільёны год назад!» Гаворыць, што таго дырэктаравага знаёмага, які прынёс костку, і ён ведае, бо гэта. сабака Цюлік. Гарлахвацкі накідваецца на дворніка, што ён п’яны. Просіць выказацца Тулягу. Туляга называе даклад «вельмі, вельмі арыгінальным». Левановіч ставіць пытанне, як называецца адкрыты Гарлахвацкім від па-латыні.
Пачуўшы лацінскую назву «свінтус грандыёзус», Чарнавус называе дырэктара прайдзісветам і авантурыстам. Гарлахвацкі характарызуе выступленне Чарнавуса, як варожую дзейнасць.
З’яўляецца Вера. Яна выкрывае жульніцтва Гарлахвацкага з пісьмом прафесара з Масквы. Гарлахвацкі хоча пазваніць, каб Чарнавуса і Веру «зараз жа прыбралі». Левановіч не дае яму гэтага зрабіць, выступае з заключным словам: «Няхай жа веДаюць усе свінні — мамантавыя і немамантавыя: калі каторая з іх паспрабуе пакасціць у нашай савецкай навуцы, будзем біць проста па пятачку».
Гарлахвацкі раптам пачынае рагатаць і заяўляе, што ён разыграў калег, бо чытаў даклад не свой, а Тулягі. Левановіч кажа, што ён у курсе, хто з’яўляецца аўтарам «адкрыцця». Заяўляе, што ведае пра шкодніцкую дзейнасць Гарлахвацкага на Украіне.
Нічыпар кліча Цюліка і выкідае праз фортку костку.
Мастацкія асаблівасці Сатырычная камедыя «Хто смяецца апошнім» з’явілася ў 1939 г. і прынесла Кандрату Крапіву шырокую вядомасць. Драматург стварыў запамінальныя і яркія характары-тыпы — Гарлахвацкага, Зёлкіна, Тулягі, звярнуўся да падзей і канфліктаў рэчаіснасці 30-х гадоў.
П’еса пранізана гуманістычным пафасам. Аўтар заклікае верыць чалавеку, ствараць атмасферу добразычлівасці і павагі. У вырашэнні гэтай праблемы істотная роля належыць Тулягу. Калі б не разуменне з боку Веры, Чарнавуса, Левановіча, калі б не артыкулу «Правде», як выяўленне даверу партыйнага кіраўніцтва да чалавека, наўрад ці перамог бы свой страх Туляга і аказаўся здольным на мужны грамадзянскі ўчынак.
Асобнымі, але вельмі трапнымі штрыхамі пісьменнік перадаў грамадска-палітычную атмасферу ў краіне. Так, страх Тулягі, што яго прымаюць за дзянікінскага палкоўніка, зусім не беспадстаўны. Тут выявілася не толькі рыса характару персанажа, але пошук так званых класавых ворагаў, падазронасць, недавер, што панавалі ў грамадстве. Туляга баіцца, што не дакажа, кім быў у Варонежы ў гады грамадзянскай вайны — настаўнікам ці палкоўнікам, бо адпаведных дакументаў не мае. Пра тое, што справа можа павярнуцца такім чынам, сведчыць іншая сцэна ў творы. Зёлкін без ніякіх падстаў, нават не чытаўшы яе, называе навуковую працу Чарнавуса шкодніцкай. Доказаў гэтага ў яго не пытаюцца, адваротнае павінен даказваць аўтар кнігі.
Каб зрабіць ворагам Чарнавуса, хапіла таго, што ва ўстанову зайшоў чалавек у форме НКВД. Зразумела, п’еса «Хто смяецца апошнім» — твор камедыйнага жанру, дзе гіпербала— перабольшанне — з’яўляецца частым прыёмам. Аднак тое, што адбываецца вакол вучонага — «Учора лёг спаць як чэсны савецкі грамадзянін, а сягоння ўстаў, бачу — нешта няладнае. Некаторыя знаёмыя не пазнаюць мяне, на другі бок вуліцы пераходзяць, калі сустрэнуцца», — узята пісьменнікам з рэчаіснасці 30-х гадоў.
З вышыні нашага часу кідаецца пэўная спрошчанасць вырашэння канфлікту ў творы: сумленныя прынцыповыя людзі (Левановіч, Вера, Чарнавус, да іх далучаецца і Туляга) выводзяць на чыстую ваду Гарлахвацкага. Пры гэтым значна перабольшаны магчымасці сакратара парткома, які можа «з свайго боку праверыць некаторыя факты», дакопваецца да «кіеўскага следу» Гарлахвацкага і выступае ў заключнай сцэне ў якасці грамадскага абвінаваўцы.
Кандрат Крапіва вымушаны быў аддаць даніну часу, паказаўшы Гарлахвацкага не проста прайдзісветам і авантурыстам, а шкоднікам (ён спрабаваў «разлажыць на Украіне адзін наркамат»). У сувязі з гэтым канфлікт п’есы аказаўся прывязаным да афіцыйнай ідэалогіі свайго часу: паколькі ўсюды могуць дзейнічаць замаскіраваныя ворагі, трэба класавая пільнасць.
Разам з тым нельга не заўважыць, што «варожая дзейнасць» Гарлахвацкага абмінаецца, не яна цікавіць пісьменніка. Гарлахвацкі выкрываецца ў творы як прайдзісвет, прыстасаванец, а не як злосны вораг савецкай улады. На падставе навуковых распрацовак Чарнавуса дзяржплан праекціруе будаўніцтва новых заводаў. Скампраментаваўшы вучонага, абвінаваціўшы яго ў шкодніцтве, Гарлахвацкі тым самым тармазіў развіццё эканомікі рэспублікі. Аднак пра гэта «вораг» нават не згадвае, яму трэба «прыбраць да рук» ці хоць бы нейтралізаваць Чарнавуса, каб той не раскрытыкаваў яго даклад.
П’еса заканчваецца не арыштам Гарлахвацкага, а яго маральным крахам. Усе разыходзяцца. Гарлахвацкі застаецца ў кабінеце, «стаіць. утаропіўшыся ў злашчасную костку». Нічыпар кідае костку праз фортку сабаку са словамі: «На табе тваё дабро назад. Праз цябе толькі непрыемнасці чалавеку! (Хітра падміргвае цёці Каці, і абое выходзяць.)»
Гарлахвацкі лоўка прыстасоўваецца да грамадска-палітычных абставін часу, прымушае іх працаваць на сябе. Ахвярамі яго круцельства становяцца сапраўдныя вучоныя, сумленныя людзі. Чарнавус таксама ахвяра, ён, як і Туляга, не можа супрацьстаяць Гарлахвацкаму, бо «гэта ж трэба кінуць працу і заняцца гэтымі бруднымі плёткамі, траціць час, трапаць нервы». Варта адзначыць, што, «прыручаючы Чарнавуса», Гарлахвацкі дзейнічае больш тонка. Калі ў дачыненні да Тулягі ім выкарыстоўваецца грубы шантаж, то гэтага вучонага ён імкнецца скампраментаваць у вачах іншых, сам жа да апошняй хвіліны разыгрывае перад Чарнавусам ролю клапатлівага кіраўніка і заступніка.
«Зблытаць карты, што свой свайго не пазнае», Гарлахвацкаму дапамагае Зёлкін. Гэта яго багатая фантазія плеткара і паклёпніка нараджае «справу» Чарнавуса. Гарлахвацкі шырока карыстаецца «паслугамі» Зёлкіна, і пры гэтым зусім не паважае малодшага навуковага супрацоўніка, не хаваючы ад яго сваіх адносін:
Зёлкін (уваходзіць). Аляксандр Пятровіч, навіна!
Гарлахвацкі. Плётка ці праўда — прызнавайцеся.
Зёлкін. За каго вы мяне лічыце ?
Гарлахвацкі. За Зёлкіна.
Зёлкін. Мне гэта нават крыўдна.
Кандрат Крапіва па-майстэрску выкарыстаў прыёмы і сродкі сатырычнага ўзнаўлення жыцця. Драматург шырока звяртаўся да падтэксту (ён прысутнічае ў рэпліках і заключным слове Левановіча ў другой карціне трэцяга акта; згадваючы мамантавую свінню і свінтуса грандыёзуса, партыйны сакратар гаворыць пра Гарлахвацкага), да іроніі, напрыклад, ацэнка Тулягам Гарлахвацкага ў першай карціне трэцяга акта, рэпліка Нічыпара ў заключнай сцэне і інш), да самахарактарыстык герояў (самараскрываецца ў п’есе Гарлахвацкі), да сітуацыі-непаразумення (выступленне Нічыпара пры абмеркаванні даклада) і г. д.
Внимание, только СЕГОДНЯ!

* Эпоха Крапівы ў нацыянальнай драматургіі

Драматургія Кандрата Крапівы даўно стала візітнай карткай беларускай культуры, бо п’есы нашага славутага земляка дзякуючы іх актуальнасці і запатрабаванасці ставіліся і ставяцца шматлікімі тэатрамі.

Подступы да сатырычнай п’есы былі закладзены яшчэ ў ранняй творчасці пісьменніка, калі ён звярнуўся да жанру байкі. Адлік непасрэдна драматургічнай дзейнасці Кандрата Крапівы пачаўся з 1934 года, калі была надрукавана яго псіхалагічная драма «Канец дружбы». Затым была створана драма да 20-годдзя рэвалюцыі «Партызаны », некалькі камедый («Хто смяецца апошнім», «Мілы чалавек», «Брама неўміручасці»). Ваеннай тэме прысвечаны п’есы «Проба агнём», «Людзі і д’яблы». Лепшай з пасляваенных лічыцца лірычная камедыя «Пяюць жаваранкі».

Спадчына Крапівы-камедыёграфа грунтуецца на трох «кітах»: ідэйным змесце, дакладнай адпаведнасці форме і тэхнічнай дасканаласці тэксту.

Ідэйны змест прадугледжвае злабадзённасць праблематыкі, пазачасавасць ідэй, выказаных у творы, наяўнасць падтэксту.

Дакладная адпаведнасць форме мае на ўвазе наступнае:

  1. асновай п’ес з’яўляецца канфлікт;
  2. персанажы выразна падзяляюцца на групы, паміж якімі гэты канфлікт адбываецца;
  3. кaмiчнaя ciтyaцыя робіцца асноўнай формай выяўлення характараў;
  4. твор адпавядае законам сцэнічнага мастацтва — падзеі адбываюцца ў межах аднаго сюжэта і месца, хутка змяняюць адна адну, чуецца жывая гаворка, аўтар дакладна абмалёўвае абстаноўку ў рэмарках, прытрымліваецца лаканізму ў рэпліках (прынцып «нічога лішняга, нічога няяснага»).

Тэхнічная дасканаласць тэксту дасягаецца праз інтрыгуючы сюжэт, разгортванне гісторыі праз паступовую дэталізацыю ад пачатку да канца п’есы, абагульненне і адначасовую індывідуалізацыю ў паказе герояў, нацыянальны каларыт, багацце лексiкi i фразеалогii.

Драматург Андрэй Макаёнак так акрэсліў значнасць сатырычных твораў Кандрата Крапівы:

«…Колькі гарлахвацкіх ён зваліў, паклаў на лапаткі!
Колькі туляг ён падняў, страсянуў і паставіў на ногі!
Колькі выявіў і высмеяў дыпламаваных бараноў?
Колькі жаб пераехала яго сатырычнае савецкае кола?!
І заўсёды ў творах Крапівы спадарожнічаюць гнеў і смех». 

Актуальнасць камедыі «Хто смяецца апошнім»

Актуальнасць камедыі «Хто смяецца апошнім». Камедыя «Хто смяецца апошнім» была апублікавана ў 1939 годзе і тады ж пастаўлена Беларускім дзяржаўным тэатрам (цяпер — Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы).

Спектакль быў прымеркаваны да дэкaды бeлapycкaгa мacтaцтвa ў Мacквe і cтaў сапраўднай пaдзeяй y гicтopыi савецкага тэaтpaльнaгa мacтaцтвa, бo ў ім ігралі зоркі беларускай сцэны: Лiдзiя Ржэцкая, Стэфaнiя Стaнюта, Барыс Платонаў, Глеб Глебаў.

Гэта быў час, калі побач з пампезнымі парадамі, святочна-ўзнёслымі фільмамі пра калгаснае і прамысловае будаўніцтва, дэманстрацыяй дасягненняў савецкага гаспадарання жыў страх простага чалавека нечакана стаць «ворагам народа». Менавіта гэту атмасферу падазронасці і няпэўнасці, росквіту карумпаванасці і беспакаранасці новых гаспадароў жыцця і вывеў у п’есе Кандрат Крапіва.

Канфлікт у камедыі

Асновай сатырычнай камедыі з’яўляецца сацыяльны канфлікт. Ён звязаны са зместам твора і адлюстраваным у ім грамадска-палітычным асяроддзем.

У камедыі «Хто смяецца апошнім» асноўны канфлікт адбываецца на трох узроўнях.

  1. Канфлікт паміж героямі на сцэне. Гэта канфлікт паміж групай Гарлахвацкага і групай Левановіча.
  2. Канфлікт паміж героямі і гледачамі (чытачамі). Аўдыторыя таксама своеасабліва ўдзельнічае ў п’есе — смехам адмаўляе паводзіны і мараль сатырычных герояў.
  3. Канфлікт героя і асяроддзя, якому ён супрацьстаіць. Аўтар і гледачы (чытачы) знаходзяцца нібыта ў нейтральнай пазіцыі: назіраюць збоку за барацьбой Тулягі з асяроддзем, у якім той апынуўся.

Тэма і праблема

Каштоўнасць твора заключаецца не толькі ў адпаведнасці свайму часу, але і ў пазачасавасці ідэі.

П’еса, па сутнасці, пра людзей сціплай разумнай праўды і людзей грубай хлуслівай сілы. Пра гістарычны лёс беларуса падчас грамадскіх пераўтварэнняў, які ўвасоблены ў вобразе з гаваркім прозвішчам: «Я i нa cвeт нapaдзiўcя Тyлягaм. I дзяды, i пpaдзeды мae былi Тyлягi».

Твор таксама пра мужнасць змагацца са страхам, бесчалавечнасцю сістэмы, якую ўвасабляюць Гарлахвацкі і Зёлкін, і перамагаць гэты страх.

А яшчэ пра чалавечнасць і адданасць вучоных сваёй справе. Не кожная п’еса магла быць дапушчана да пастаноўкі ў савецкім тэатры, таму аўтар закладвае самыя вострыя думкі ў падтэкст.

Аўтарская пазіцыя

У драматычных жанрах не прадугледжаны аўтарскі тэкст, як гэта адбываецца ў прозе або паэзіі, бо гавораць толькі персанажы. Аўтар жа прысутнічае апасродкавана.

Так, у драматычным творы аўтарская пазіцыя выяўляецца праз:

  1. назву твора;
  2. размяшчэнне і суадносіны частак твора;
  3. рэмаркі;
  4. дзейных асоб, сітуацыі, у якія аўтар ставіць сваіх герояў;
  5. мову персанажаў, дэталізацыю і іншыя выяўленчыя сродкі.

Назва твора ўтрымлівае частку вядомай прыказкі «Добра смяецца той, хто смяецца апошнім», якая бытуе ў фальклоры многіх народаў свету. Яна азначае, што не трэба заўчасна святкаваць перамогу — варта пачакаць канчатковых вынікаў. Так што назва твора — гэта перасцярога такім, як Гарлахвацкі.

Размяшчэнне і суадносіны частак твора. Акты п’есы пастаўлены аўтарам у такой паслядоўнасці, каб гледачу (чытачу) быў добра зразумелы асноўны сюжэт і парадак падзей: ад першай сустрэчы з галоўнымі героямі да развязкі. Пры гэтым з рэплік герояў мы даведваемся пра тое, што адбылося да моманту дзеяння. Гэта і «подзвігі»
Гарлахвацкага на мінулым месцы працы, і гісторыя яго прызначэння дырэктарам інстытута, і паводзіны Анны Паўлаўны, і дэталі, якія выдаюць Тулягу.

Рэмаркі. Праз кароткія рэмаркі можна прасачыць не толькі ход дзеяння, але і ўбачыць, як камедыёграф характарызуе персанажаў. Пра маладую і гарэзлівую Веру Крапіва піша: «В е р а (стаўшы ў позу, гаворыць урачыста-дураслівым тонам). Прывітанне галоўнаму далакопу, ахавальніку скарбаў старой бабулі-зямлі!» Няўпэўненасць Тулягі падкрэслівае такім чынам: «Т у л я г а (адважыўся). Дзіўнае здарэнне, ведаеце… Іду гэта я па вуліцы, раптам абганяе мяне нейкі чалавек. Абганяе і… (Не адважваецца сказаць.)» Аўтарскія ацэнкі відаць і ў апісанні паводзін Зёлкіна: то ён «нячутна ўваходзіць» і «аглядае калідор», то, «наморшчыўшы лоб, стараецца прыпомніць (адрас Чарнавуса. — Аўт.), потым дастае з кішэні блакнот і паспешна гартае».

Разгледзім канфлікт паміж групамі дзейных асоб і тыя сітуацыі, у якія аўтар ставіць сваіх герояў. Да першай групы можна аднесці тых, хто выражае пазіцыю аўтара (Веру, Чарнавуса, Левановіча), да другой — карыкатурна абмаляваных герояў (дырэктара інстытута, Анну Паўлаўну, яго навушніка Зёлкіна і сакратарку Зіначку).

Вобразы савецкіх вучоных абмаляваны даволі традыцыйна — яны бяссрэбранікі, шчырыя людзі, сціплыя, адданыя працаўнікі на ніве навукі.

Чарнавус — прафесар інстытута геалогіі, выдатны спецыяліст у сваёй галіне. Ён аўтар рукапісу, які стаў вынікам плённай шматгадовай працы. Нягледзячы на высокі аўтарытэт сярод беларускіх і маскоўскіх калег, ён вельмі просты і непрыдзірлівы чалавек, які клапоціцца пра тых, хто побач. За гэта прафесара паважаюць і супрацоўнікі, і тэхнічны персанал. Вучоны мае ўласнае меркаванне, ва ўсім даходзіць да сутнасці, таму Гарлахвацкаму цяжка яго падпарадкаваць. Драматург ставіць Чарнавуса ў складаную сітуацыю абгавору, паклёпу з боку Гарлахвацкага і Зёлкіна. Герой выходзіць з гэтага выпрабавання з дапамогай сваіх паплечнікаў.

Вера — памочніца Чарнавуса. Яна маладога веку, але ўжо навуковы супрацоўнік. Відавочна, у яе добрыя перспектывы ў геалогіі. Яе прага справядлівасці, прынцыповасць, энергічны характар ураўнаважваюць спакойную разважлівасць Чарнавуса. Дзяўчына горача падтрымлівае свайго настаўніка, непакоіцца пра яго кнігу, звяртаецца па дапамогу ў парткам. Веру аўтар паставіў у сітуацыю чалавека, які вымушана назірае за несправядлівасцю ў дачыненні да абылганых калег, перад якім стаіць выбар — змаўчаць або дзейнічаць.

Партыйны лідар Левановіч, як гэтага патрабаваў час напісання п’есы, увасабляе лепшыя чалавечыя якасці: ён дасведчаны, разумны, уважлівы, сумленны. Менавіта Левановіч удала разбіраецца ў сітуацыі, што склалася ў інстытуце, і ў фінале саркастычна выкрывае шкодніцкую дзейнасць Гарлахвацкага. Яго пазіцыя ў творы самая моцная: ён мае і аўтарытэт, і ўладу нешта змяніць.

Твор належыць да напрамку сацыялістычнага рэалізму, і аўтар натуральна ўводзіць у дзеянне «людзей з народа». Камедыя была задумана пра добра вядомае Крапіве навуковае асяроддзе, дзе героі не рабочыя і не сяляне, але ён увёў вобразы дворніка Нічыпара і прыбіральшчыцы цёці Каці, якія надзелены такой мудрасцю, кемлівасцю, дасціпнасцю, што па выразнасці часам выглядаюць ярчэй за прафесуру. Яны пастаўлены аўтарам у пазіцыю знешніх аб’ектыўных назіральнікаў за падзеямі, якія ацэньваюць іншых персанажаў з пункту гледжання народнай маралі.

Гарлахвацкі, Зёлкін, Зіначка, Анна Паўлаўна. Гэта група персанажаў утварае сабою другі лагер — апанентаў аўтара, тых, чые жыццёвыя прынцыпы выкрывае драматург.

Самы яркі персанаж, вядома, Гарлахвацкі.Кандрат Крапіва сабраў у яго вобразе адмоўныя якасці — і невуцтва, і кар’ерызм, і напышлівасць, і подласць, і ліслівасць, і хітрасць, і драпежніцтва, і тупасць, і нявернасць. Першымі распазнаю´ць яго сутнасць дасціпныя і назіральныя цёця Каця і Нічыпар, прычым па самых драбніцах — манеры абстаўляць кабінет, непарадку на стале, ганарыстым выглядзе. Крапіва на працягу камедыі паступова змяняе, здавалася б, абсалютна выйгрышную для дырэктара сітуацыю на ганебную. У гэтым сэнсе Гарлахвацкі падобны да герояў баек Крапівы «Ганарысты Парсюк», «Дыпламаваны Баран».

Стасункі з Зёлкіным таксама дакладна характарызуюць дырэктара інстытута. Толькі няшчыры чалавек будзе трымаць каля сябе такога навушніка і падхаліма, плеткара і паклёпніка. Зёлкін добра інфармаваны не толькі пра калег, але і пра стасункі начальніка з балбатлівай прыгажунькай Зіначкай і, не грэбуючы, карыстаецца абставінамі сабе на карысць.

Адзіны клопат Анны Паўлаўны — жонкі Гарлахвацкага — матэрыяльны прыбытак. Яе стаўленне да мужа таксама ўласніцкае: яна сочыць за ім, шукае нагоды пасварыцца, дбае пра свае інтарэсы. У гэтай пары абодва вартыя адно аднаго. У Анны Паўлаўны пазіцыя дваістая: яна быццам бы ахвяра мужавай нявернасці, але паводле ходу дзеяння бачна, што ёй важней выгоды, якія дае пасада мужа, чым шчырасць яго пачуццяў.

Асобна стаіць вобраз Тулягі. На фоне падзей разгараецца ўнутраны, душэўны канфлікт Тулягі, які, нягледзячы на пагрозу «выкрыцця » яго як палкоўніка Падгаецкага, усё ж прымае рашэнне высмеяць некампетэнтнага кіраўніка.

Вобраз Тулягі вельмі жывы, чалавечны, хоць і абмаляваны з гумарам. Гэты вобраз, бадай, самы складаны ў п’есе. З аднаго боку, Туляга прадстаўляе групу станоўчых персанажаў, бо ён, дасведчаны вучоны, шчыры чалавек, спрыяе выкрыццю прайдзісвета Гарлахвацкага. З другога — ён няўпэўнены, мае няцвёрды характар, паддаецца ўсеагульнаму страху, пагаджаецца на падман. Герой «туляецца» ад аднаго лагера да другога, шукаючы паратунку. Пры гэтым Кандрат Крапіва выступае на баку Тулягі, спачувае яму, дае чытачам магчымасць зразумець яго базабароннасць, небяспечную пазіцыю «ворага народа» пад цяжарам выдуманых абвінавачванняў Гарлахвацкага.

Гаваркое прозвішча
мастацкі прыём, пры якім прозвішча персанажа перадае галоўную рысу яго характару, маральныя якасці або асаблівасці знешнасці.

Безыменны чалавек у форме НКУС, сам таго не жадаючы, наганяе страху на ўсіх супрацоўнікаў — і яго прысутнасць стварае атмасферу ўсеагульнай падазронасці, бяспраўя.

Завяршаючы агляд дзейных асоб, адзначым, што ў Кандрата Крапівы як майстра камедыі прадуманы падбор імёнаў: яны вельмі інфарматыўныя, бо празрыста намякаюць гледачу на характар персанажа. Можна сказаць, што прозвішчы герояў гаваркія.

Раскрыццё характараў у творы

П’еса выканана ў адпаведнасці з законамі сцэнічнага мастацтва. Крапіва плённа выкарыстоўваў камічныя сітуацыі для выяўлення характараў сваіх герояў, напрыклад, Гарлахвацкага і Зіначкі, калі іх застаюць разам у кабінеце дырэктара; сведчанне Нічыпара на дваровага сабаку Цюліка, што нібыта знайшоў костку «свінячага маманта».

Выключна трапна намаляваны персанажы: Зёлкін «ходзіць на мяккіх лапах ды прыслухоўваецца», Туляга вечна азіраецца. Вобразы раскрываюцца і праз прыём паступовай дэталізацыі: з кожным паваротам сюжэта мы больш даведваемся пра Гарлахвацкага і яго мінулае («А было ж раней — Гарлахвацкаму банкеты, Гарлахвацкаму авацыі, Гарлахвацкі мог любога ў бараноў рог скруціць»), а нахабны нораў прайдзісвета раскрываецца мацней («…каб Туляга і нават сам Чарнавус былі тут у мяне на паслугах… на іх спінах у вялікія вучоныя ўехаць. Хрыбеціны ў іх моцныя, галовы разумныя, — няхай стараюцца, калі хочуць на свеце жыць…»).

У п’есе падзеі разгортваюцца дынамічна. Гэтаму спрыяе і лаканічнасць рэплік, і адпаведнасць тэксту законам вуснага маўлення.

Багатая таксама мова, якая характарызуе персанажаў. Беларускі каларыт усесаюзна вядомаму твору надае мова дворніка Нічыпара і цёці Каці, якая іскрыцца выслоўямі («Новы поп, дык новае і маленне», «А таму раскоша тут, як шчупаку ў сажалцы»), іранічнымі заўвагамі («Баіцца, каб на цвёрдым мазалёў не панаседжваць») — у адрозненне ад штампаванай канцылярскай мовы таго ж Гарлахвацкага, багатай на русізмы («друг», «папа», «харошы», «дагаварыліся», «безабразіе», «пусцяковіна»), лозунгавасць («сацыяльнае зло», «сцяг навукі можам моцна трымаць», «каб гэта не лягло бруднай плямай на нашу ўстанову», «чыстка патрэбна») і пры гэтым няшчыра расквечанай памяншальна-ласкальнымі формамі («дзяўчуркі», «даражэнькі»).

Сцэнічнае жыццё камедыі

У 1951 годзе беларускае радыё арганізавала аўдыяспектакль па п’есе. Пасля прэм’еры 1939 года пастаноўка п’есы была адноўлена ў 1954 годзе Віктарам Галаўчынерам у Ташкенцкім рускім тэатры. Тады ж Уладзімірам Корш-Сабліным на студыі «Беларусьфільм» зняты мастацкі фільм «Хто смяецца апошнім», які стаў папулярным у перакладзе на рускую мову далёка за межамі Беларусі.

У 1960-я гады камедыя пастаўлена Браслаўскім народным тэатрам, у 2010-я — Мінскім абласным драматычным тэатрам і Тэатрам-студыяй кінаакцёра, Мазырскім драматычным тэатрам імя І. Мележа.

Пісьменнік застаецца аўтарытэтам у сатырычнай літаратуры і зараз. Ні да Крапівы, ні пасля беларуская літаратура не дасягнула такой сілы сатыры, як у яго творах.

Літаратурныя сувязі. Пачаткам сатырычнай літаратуры на тэрыторыі Беларусі можна назваць творы палітычнай сатыры XVII стагоддзя «Ліст да Абуховіча» і «Прамова Мялешкі».

Затым у беларускай літаратуры з’явіліся парадыйна-сатырычныя паэмы «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе». Камедыя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта» працягнула гэтыя слаўныя традыцыі. Элементы сатыры заўважаюцца і ў камедыі Янкі Купалы «Паўлінка», і ў трагікамедыі «Тутэйшыя».

У жанры сатырычнай камедыі працавалі таксама Андрэй Макаёнак, Мікола Матукоўскі, Аляксей Дудараў.

У 1929 годзе быў напісаны сатырычны раман Андрэя Мрыя «Запіскі Самсона Самасуя» — адзін з самых злабадзённых мастацкіх дакументаў эпохі.

Пытанні

1. Знайдзіце сэнсавы ключ назвы — адкажыце, хто ў камедыі смяецца першым, а хто — апошнім.
2. Перакажыце сюжэт камедыі ў храналагічным парадку («Аднойчы ў навукова-даследчым інстытуце…»).
Якія ёсць адгалінаванні асноўнай гісторыі (мікрасюжэты), звязаныя з вобразамі Чарнавуса, Тулягі, Анны Паўлаўны, Зіначкі?
3. Паміж кім разгараецца канфлікт?
4. Хто, на вашу думку, галоўны герой камедыі?
Абгрунтуйце свой адказ.
5. Камедыя — звычайна вясёлы жанр.
Прачытайце ў падручніку па гісторыі пра грамадска-палітычную атмасферу 1920—1930-х гадоў і паразважайце, ці вясёлыя падзеі на самай справе перадаюцца ў творы.
6. Паназірайце за маўленнем персанажаў п’есы. Як яно дапамагае ў раскрыцці характараў?
7. Якія вобразы п’есы выступаюць носьбітамі аўтарскай пазіцыі?
Па якіх прыметах вы гэта вызначылі?
8. Звярніце ўвагу на імёны герояў у п’есе «Хто смяецца апошнім».
Паспрабуйце вызначыць спосаб утварэння гаваркіх прозвішчаў (Гарлахвацкі, Туляга, Зёлкін, Чарнавус).
Як у іх адлюстравана стаўленне камедыёграфа да герояў?
9. Праверце, наколькі добра вы зразумелі твор — прапануйце сябрам гульню «Пакажы жэстамі» («Яшчарка»), загадваючы герояў п’есы (паставай, жэстамі, мімікай).
Старайцеся максімальна дакладна перадаць характар персанажа.
10. Выберыце ўрывак з п’есы «Хто смяецца апошнім» і інсцэніруйце яго.
Чаму вы спыніліся менавіта на гэтым фрагменце?
11. Разгледзьце кадр з мастацкага фільма «Хто смяецца апошнім» (1954, рэжысёр Уладзімір Корш-Саблін, «Беларусьфільм») і сцэну са спектакля 2012 года.
Параўнайце ў іх вобраз Гарлахвацкага.
Якія рысы застаюцца нязменнымі? Чаму?
12. Як маглі б выглядаць старонкі Гарлахвацкага і Тулягі на платформах Facebook, «УКантакце», «Аднакласнікі»?
13. Карыстаючыся тэкстам і зместам артыкула, прааналізуйце камедыю згодна з алгарытмам аналізу драматычнага твора.
14. Выканайце заданне «Віктарына» па творчасці Кандрата Крапівы.
15. У чым значэнне творчасці Кандрата Крапівы ў развіцці беларускай драматургіі?

твор кандрата крапивы и сучаснасць
Твор Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» можна назваць сучасным, таму што падзеі, аб якіх мы даведваемся са старонак твора, вельмы падобныя на сённяшнія. хто смяецца апошним кандрат крапива — Сочинение по. Водгук на камедыю Кандрата Крапівы Хто смяецца апошнім (1). курсовых и дипломных работ,. Твор Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» можна назваць сучасным, таму што падзеі, аб якіх мы даведваемся са старонак твора, вельмы падобныя на сённяшнія. Просто и доступно.Как. Кандрат Крапіва. Катэгорыі вершаў. байкі · Біяграфія Кандрата Крапівы. «Выбраныя байкі» (1932), «Выбраныя вершы » (1935), «Выбраная сатыра» (1938), «Выбраныя творы» (1941, 1947, 1948), «Смех і. 5 мар 2010. Многія вершы мы цытуем нашым блізкім, а характары і вобразы назіраем і ў сучасным жыцці. Пералічваць творы Кандрата Крапівы,. . задал вопрос в категории Добро пожаловать и. Сочинение Кандрата Крапивы на. Кандрата. З умоўна-алегарычнага твора, закліканага ілюстраваць тую ці іншую. Савецкая эпоха выклікала да жыцця байкі Кандрата Крапівы, з імем якога. звязаў яе з сучасным жыццём, напоўніў яе новымі грамадскімі ідэаламі.. якта раз праходзиць вор мимо дома и гаворыць на сабаку: Чаго ты брэшаш тут усе. значэнне творчасцi кандрата крапивы сачыненне. творчасць крапивы и сучаснасць. творы к крапивы и сучаснасть. Зараз на сайце. Сэнс назвы твора Хто смяецца апошнім у тым, што нельга лічыць куранят па вясне, таму што яшчэ не раз выйдзе на паляванне ліса. Вы находитесь на странице вопроса сачыненне па камедыи Кандрата Крапивы Хто смяецца апошним, категории беларуская мова. У камедыi Кандрат Крапiва (К. К.) ставiць i вырашае праблему духоунага выпрамлення i аднаулення чалавека ва умовах сацыяльнага грамадства на вобразе Тулягi. Драматург паказвае, што Туляга — чалавек крыштальнай сумленнасцi, але вялiкi баязлiвец. Работы, похожие на: Драматургічныя творы Кандрата. курсовых и дипломных работ,. Тема войны волновала Кондрата Крапиву и в послевоенное время. І заўсёды ў творах Крапівы спадарожнічаюць гнеў і смех. Государственный музей истории белорусской литературы организовал вернисаж Кандрат Крапіва. Кандрат Кандратавіч Атраховіч) — беларускі пісьменнік, паэт, сатырык,. мове, а потым, прачытаўшы ў “Савецкай Беларусі” твор на беларускай мове,. 16 Кас 2011. . сучаснасть; сачыненне на тэму творы кандрата крапивы и сучаснасць. Аналіз творчасці Кандраты Крапівы. Тэматыка і сацыяльная. . курсы и английский язык. ГДЗ, решебник, сочинение,. Майстэрства Кандрата Крапівы. Образование и обучение за рубежом, курсы и английский язык. ГДЗ, решебник. Майстэрства Кандрата Крапівы — байкапісца — Кандрат Крапіва (cачыненне). «Хто смяецца апошнім» Кандрат Крапіва — Вобраз Тулягі — сачыненне. «Хто смяецца апошнім» Кандрат Крапіва — Вобраз Тулягі — сачыненне · «Хто смяецца апошнім» Кандрат Крапіва — Вобразы Гарлахвацкага і Зелкіна -. Першы том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі, заслужанага. Рагатала ўся Беларусь: байкі, вершы Кандрата Крапівы чыталі,. гаспадаркі, публіцыстычныя артыкулы на хвалюючыя тэмы сучаснасці,. Басни, сатирические стихи и поэмы народного писателя Беларуси Кондрата Крапивы, в день. Першы твор Крапівы на беларускай мове — сатырычны верш «Сваты» — з явіўся ў. На працягу ўсяго свайго творчага жыцця Кандрат Крапіва, шчодра. надписи: «Пятру Глебку з любасцю і пашанай К. Крапіва 12/ III-1952» или: « Дарагому. . Крапіва К. К. Драматычныя творы / Кандрат Крапіва. – Мінск: Дзярж. выд-ва БССР. у кантэксце сучаснага літаратурнага працэсу». – Мінск. Школа №BY — белорусский школьный портал. Всё для школьника, учителя, абитуриента, родителя. Образование и обучение за рубежом, курсы и английский язык. ГДЗ, решебник, сочинение, краткое содержание, библиотека, справочная, развлечения. Статьи и новости.
Творы Кандрата Крапівы перакладзены на многія мовы сьвету[6]. Сам пісьменьнік добра вядомы як перакладчык расейскай і замежнай клясыкі[6]. Ён пераклаў на беларускую мову асобныя працы Карла Маркса ^ а б Родился Кондрат Крапива (рас.) ^ Сабалеўскі А. Кандрат Крапіва. Просто и доступно.Как. Кандрат Крапіва. Катэгорыі вершаў. байкі · Біяграфія Кандрата Крапівы. «Выбраныя байкі» (1932), «Выбраныя вершы » (1935), «Выбраная сатыра» (1938), «Выбраныя творы» (1941, 1947, 1948), «Смех і. Образование и обучение за рубежом, курсы и английский язык. ГДЗ, решебник. Майстэрства Кандрата Крапівы — байкапісца — Кандрат Крапіва (cачыненне). «Хто смяецца апошнім» Кандрат Крапіва — Вобраз Тулягі — сачыненне. ІМЯ КАНДРАТА КРАПІВЫ». ТРАДЫЦЫІ І СУЧАСНЫ. . Бабицкая О.П. Художественное творчество в контексте социализации креативной личности. 112. 29/03/2012 · Твор Кандрата. И Зёлкин пачынае. Сачыненне Хто смяецца апошнім Кандрата. Народны пісьменнік Беларусі Кандрат Крапіва на літаратурнай ніве праявіў не толькі. 5 мар 2010. Многія вершы мы цытуем нашым блізкім, а характары і вобразы назіраем і ў сучасным жыцці. Пералічваць творы Кандрата Крапівы,. кандрат крапива творы; творы кандрата крапивы и сучаснасць; творы кагдрата крапивы и сучастнасць. Драматургічныя творы Кандрата Крапівы. Июл/.

тайное окно краткое содержание фильма
таблица революционные движения в европе в 1820-1830 фото
татарча мээзклэр мэктэп турында
твир з укр мови на тему очикуваня зими
твір на тему життя гладіатора у римі
таблица по истории нового времини 8 кл параграф 7-8
тауелсыздык куныне балабакшаны безендыру
таблица по комедии ревизор имя чиновника чемируководил положения дел характеристика геро по тексту
таблица достижения нтп в начале хх века и их внедрение
таблица по историй 26 пораграф 6

Понравилась статья? Поделить с друзьями:
  • Как искренно написать извини
  • Как искренне написать спасибо
  • Как интересно написать я тебя люблю парню
  • Как интересно написать чем занимаешься
  • Как интересно написать спокойной ночи парню