Как пишется дзень перамогі

Дзень Перамогі
Дзень Перамогі
Ваенны парад у гонар Перамогі ў Расіі
Тып Дзяржаўнае
Значэнне святкаванне перамогі савецкіх войскаў ў Вялікай Айчыннай вайне
Дата 9 мая
Традыцыі ваенныя парады, віншаванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

Дзень Перамогі — свята перамогі СССР над нацысцкай Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў. Адзначаецца 9 мая. Непрацоўны дзень у Абхазіі[1], Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Казахстане, Кыргызстане, Малдове, Польшчы, Расіі, Таджыкістане, Туркменістане, Узбекістане, Украіне і Паўднёвай Асеціі[2].

Гісторыя свята[правіць | правіць зыходнік]

Уведзены ў 1945 годзе, аднак з 1948 года з’яўляўся працоўным днём[3].

Святочны салют на Чырвонай плошчы

Тым не менш, свята захоўвала сваё значэнне, выпускаліся святочныя паштоўкі і гучалі віншаванні ў адрас франтавікоў.

Упершыню шырока быў адсвяткаваны ў СССР толькі праз два дзесяцігоддзі пры Брэжневе. У тым жа юбілейным 1965 годзе Дзень Перамогі зноў стаў непрацоўным.

У перыяд існавання СССР военныe парады на Чырвонай плошчы 9 мая былі ў юбілейныя 1965, 1975, 1985 і 1990 гады[4]; штогод парады праводзіліся 7 лістапада.[5].

Таксама, c шасцідзесятых гадоў своеасаблівыя ваенныя парады 9 мая сталі праводзіцца ў многіх гарадах СССР. У гэты дзень воінскія часці і ваенныя вучылішча маршам праходзілі па вуліцам гарадоў да ваенных мемарыялаў або помнікаў загінулым воінам, дзе праводзіліся мітынгі і ўскладанні кветак.

Пасля распаду СССР парады 9 мая на Чырвонай плошчы не праводзіліся да юбілейнага 1995 года. Тады ў Маскве прайшлі два парады: на Чырвонай плошчы (у пешым страі) і на Паклоннай гары (з удзелам войскаў і баявой тэхнікі).

З тых часоў парады на Чырвонай плошчы сталі праводзіць штогод — але без баявой тэхнікі. З 2008 года парад стаў ізноў праводзіцца з удзелам баявой тэхнікі, у тым ліку ваеннай авіяцыі.

Святочныя шэсці ў гонар Дня Перамогі традыцыйна праходзяць ва ўсіх гарадах-героях, ваенных акругах ў шэрагу буйных гарадоў краін СНД.

У гэты дзень традыцыйна сустракаюцца франтавікі, ускладаюцца вянкі да Вечнага Агню, помнікаў Славы і воінскай доблесці, грукоча святочны салют.

Апошнія дні вайны[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 1945 года савецкія войскі ўшчыльную падышлі да Берліна.

Нямецкія войскі займалі абарону ўздоўж заходніх берагоў рэк Одэр і Нейсэ. На подступах да Берліна і ў самім горадзе была засяроджана групоўка войскаў, якая мела ў сваім складзе 62 дывізіі (у тым ліку 48 пяхотных, 4 танкавыя і 10 матарызаваных), 37 асобных пяхотных палкоў і каля 100 асобных пяхотных батальёнаў, а таксама значная колькасць артылерыйскіх частак і падраздзяленняў. Гэтая групоўка налічвала каля мільёна чалавек, 1 500 танкаў, 10 400 гармат і мінамётаў, 3 300 баявых самалётаў.

Сам Берлін таксама быў пераўтвораны ў наймацнейшы ўмацаваны раён і падрыхтаваны да вядзення вулічных баёў. Вакол Берліна было створана тры абарончых кальца, усярэдзіне горада збудавана больш за 400 жалезабетонных даўгачасных агнявых кропак з гарнізонамі да тысячы чалавек. Сам берлінскі гарнізон налічваў у сваім складзе каля 200 тысяч чалавек.

Савецкія войскі да пачатку аперацыі налічвалі 149 стралковых і 12 кавалерыйскіх дывізій, 13 танкавых і 7 механізаваных карпусоў, 15 асобных танкавых і самаходных брыгад агульнай колькасцю больш за 1 900 000 чалавек. 1-я і 2-я арміі Войска Польскага, якія ўдзельнічалі ў аперацыі, налічвалі 10 пяхотных і 1 танкавую дывізію, года таксама 1 асобную кавалерыйскую брыгаду, агульнай колькасцю 155 900 чалавек.

Прарыў нямецкай абароны на подступах да Берліна, наступнае акружэнне і штурм Берліна савецкімі войскамі апісваецца ў літаратуры як Берлінская наступальная аперацыя.

Узяцце рэйхстага[правіць | правіць зыходнік]

29 красавіка Пачатак баі за рэйхстаг, Які абараняла каля тысячы чалавек. Пасля некалькіх нападаў падраздзяленням 171-й (палкоўнік А. І. Нягода) і 150-й (генерал-маёр В. М. Шацілаў) стралковых дывізій удалося заняць будынак ужо ноччу. Рана раніцай 1 мая[6]лейтэнант Аляксей Бераст[7][8][9] і сяржанты Міхаіл Ягораў і Мелітон Кантарыя ўзнялі над рэйхстагам штурмавой сцяг 150-й стралковай дывізіі. Дакладна вядома, што і да, і пасля іх вайскоўцы з розных падраздзяленняў устанаўлівалі чырвоныя сцягі на даху рэйхстага, усяго налічылі каля 40 сцягоў[крыніца?], аднак у афіцыйнай савецкай гістарыяграфіі (і ў савецкім і расійскім заканадаўстве[крыніца?]) Сцягам Перамогі лічыцца сцяг, устаноўлены Берастам, Ягоравым і Кантарыяй.

Падпісанне капітуляцыі[правіць | правіць зыходнік]

1 мая ў 3 гадзіны 50 хвілін на камандны пункт 8-й гвардзейскай арміі быў дастаўлены начальнік генеральнага штаба сухапутных сіл вермахта генерал пяхоты Крэбс, які заявіў, што ён упаўнаважаны весці перамовы аб перамір’і. Аднак Сталін распарадзіўся не весці перамоў, акрамя як аб безумоўнай капітуляцыі. Нямецкаму камандаванню быў пастаўлены ультыматум: калі да 10 гадзін не будзе дадзена згода на безумоўную капітуляцыю, савецкімі войскамі будзе нанесены сакрушальны ўдар. Не атрымаўшы адказу, савецкія войскі ў 10 гадзін 40 хвілін адкрылі ўраганны агонь па рэштках абароны ў цэнтры Берліна. Да 18 гадзін стала вядома, што патрабаванні аб капітуляцыі былі адхілены. Пасля гэтага пачаўся апошні штурм цэнтральнай частцы горада, дзе знаходзілася Імперская канцылярыя. Усю ноч, з 1 на 2 мая, працягваліся баі за канцылярыю. Да раніцы ўсе памяшканні былі заняты савецкімі салдатамі.

Уначы 2 мая ў 1:50 хвілін па радыё было прынята наступнае паведамленне: «Высылаем сваіх парламенцёраў на мост Бісмарк-штрасэ. Спыняем ваенныя дзеянні ». Пазней намеснік міністра прапаганды доктар Фрыцшэ звярнуўся да савецкага камандавання з просьбай аб дазволе выступіць па радыё са зваротам да нямецкіх войскаў берлінскага гарнізона аб спыненні супраціву. Да 15 гадзін рэшткі берлінскага гарнізона (больш за 134 тысяч чалавек) здаліся ў палон.

7 мая ў 02:41 ночы ў Рэймсе, быў падпісаны акт аб безагаворачнай капітуляцыі Германіі. Ад імя нямецкага Галоўнакамандавання пратакол падпісаў генерал Іодль у прысутнасці генерала Уолтэра Сміта (ад імя саюзных экспедыцыйных сілаў), генерала Івана Суслапарава (ад імя савецкага Галоўнакамандавання) і генерала французскай арміі Франсуа Севеза ў якасці сведкі. Аднак у генерала Суслапарава не было дазволу з Масквы падпісваць акт аб капітуляцыі Германіі, Савецкі Саюз настойваў на падпісанні іншага акта.

8 мая ў 22:43 па цэнтральнаеўрапейскім часе (9 мая ў 0:43 па маскоўскім часе) генерал-фельдмаршал Вільгельм Кейтэль, а таксама прадстаўнік люфтвафэ генерал-палкоўнік Штумпф і Крыгсмарынэ адмірал фон Фрыдэбург, якія мелі адпаведныя паўнамоцтвы ад Дзёніца, падпісалі яшчэ адзін Акт аб безагаворачнай капітуляцыі Германіі, які ўступіў у сілу 9 мая з 00:00 па маскоўскім часе.

Тады па ўзгадненню паміж урадамі СССР, ЗША і Вялікабрытаніі была дасягнутая дамоўленасць лічыць працэдуру ў Рэймсе папярэдняй. Тым не менш, ў заходняй гістарыяграфіі падпісанне капітуляцыі германскіх узброеных сіл, як правіла, звязваецца з працэдурай у Рэймсе, а падпісанне акта аб капітуляцыі ў Берліне называе яго «ратыфікацыяй».

Прыняўшы капітуляцыю, Савецкі Саюз не падпісаў мір з Германіяй, то бок застаўся з Германіяй у стане вайны. Вайна з Германіяй была скончаная 25 студзеня 1955 а прыняццем Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР адпаведнага рашэння Архівавана 2 мая 2014.. Тым не менш, пад уласна Вялікай Айчыннай вайной разумеюць толькі частку вайны з Германіяй да 8 мая 1945 года ўключна.

«Яны дайшлі»[правіць | правіць зыходнік]

Подпісы, пакінутыя савецкімі салдатамі на сценах Рэйхстага, захоўваюцца і сёння.

У Берлінскай аперацыі прымалі ўдзел больш за 2 мільёны салдат і афіцэраў, 6250 танкаў і самаходных гармат, 41600 гармат і мінамётаў, 7500 самалётаў.

У ходзе Берлінскай аперацыі Чырвоная Армія страціла незваротна 78 291 чалавек і 274 184 чалавека склалі санітарныя страты.[10] Гэта значыць у суткі са строю выбывала больш за 15 тысяч салдат і афіцэраў. Яшчэ 8892 чалавека страцілі польскія войскі, з іх 2825 чалавек — незваротна.

У ходзе аперацыі, у тым ліку і для баёў ў горадзе, шырока выкарыстоўваліся танкі. У гарадскіх умовах яны не маглі выкарыстоўваць усе свае перавагі і часта станавіліся зручнай мішэнню для супрацьтанкавых сродкаў немцаў. Гэта таксама прывяло да высокіх страт: за два тыдні баёў Чырвоная Армія страціла траціну танкаў і САУ, якія ўдзельнічалі ў Берлінскай аперацыі, што склала 1997 адзінак. Таксама было страчана 2108 гармат і мінамётаў і 917 баявых самалётаў.

Галоўную задачу аперацыі савецкія войскі вырашылі цалкам: разграмілі 70 пяхотных, 12 танкавых і 11 матарызаваных дывізій праціўніка, узялі ў палон каля 480 тысяч чалавек[11], авалодалі сталіцай Германіі і фактычна прымусілі Германію да капітуляцыі.

Рэлігійны сэнс свята Перамогі[правіць | правіць зыходнік]

У 1945 годзе галоўнае праваслаўнае свята — Вялікдзень — было ў дзень Георгія Перамаганосца 6 мая і непасрэдна папярэднічала дню Перамогі.[12] Георгій Перамаганосец — воін-святой, пераможца цмока, які прадстаўляе зло. Германская капітуляцыя была падпісаная роўна ў сярэдзіне Светлай сядміцы Вялікадня палкаводцам таксама з імем Георгій.

У пасланні Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія I 6 мая 1945 года гаварылася: «Велікодная радасць Уваскрасення Хрыстовага злучаецца цяпер са светлай надзеяй на блізкую перамогу праўды і святла над няпраўдай і цемрай… Святлу і сіле Хрыстовай не змаглі пярэчыць і перашкаджаць цёмныя сілы фашызму, і Божая ўсемагутнасць паказалася над уяўнай сілай чалавечай[13]

Парад Перамогі на Чырвонай плошчы[правіць | правіць зыходнік]

9 мая на Цэнтральны аэрадром імя Фрунзэ прызямліўся самалёт «Лі-2» з экіпажам А. І. Семянкова, які даставіў у Маскву акт аб капітуляцыі нацысцкай Германіі.

24 чэрвеня на Чырвонай плошчы адбыўся Парад Перамогі. Камандаваў парадам Ракасоўскі, прымаў парад — Жукаў.

На парадзе ўрачыстым маршам прайшлі зводныя палкі франтоў у такім парадку: Карэльскага, Ленінградскага, 1-га Прыбалтыйскага, 3-га, 2-га і 1-га Беларускіх, 1-га, 4-га, 2-га і 3-га Украінскіх, зводны полк Ваенна-Марскога Флота. У складзе палка 1-га Беларускага фронта спецыяльнай калоннай прайшлі прадстаўнікі Войска Польскага. Наперадзе зводных палкоў франтоў ішлі камандуючыя франтамі і войскамі, Героі Савецкага Саюза неслі сцягі праслаўленых часцей і злучэнняў.

Парад завяршыўся маршам 200 сцяганосцаў, якія кідалі сцягі пераможаных нямецкіх войскаў на памост у падножжа Маўзалею.

Свята ў Еўропе і ЗША[правіць | правіць зыходнік]

У Еўропе Вялікабрытанія і Францыя адзначаюць Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне (а не ў Вялікай Айчыннай вайне, так як для іх Другая сусветная вайна скончылася раней чым яна скончылася фактычна) — 8 мая — наступны пасля 7 мая — дня падпісання капітуляцыі ВС Германіі ў Рэймсе.

8 мая ў 22:43 па цэнтральнаеўрапейскім часе ў Карлсхорсце была падпісаная другая безагаворачная капітуляцыя ВС Германіі. У СССР, а цяпер у многіх краінах СНД 9 мая адзначаецца свята «Дзень Перамогі», то бок наступны дзень пасля капітуляцыі 8 Мая. І першая і другая капітуляцыі пачыналі дзейнічаць практычна адначасова — ў 23:00 і ў 23:01 адпаведна 8 мая па цэнтральнаеўрапейскім часе.

У ЗША, гэта свята называецца V-E Day, ці Victory in Europe Day. А свята перамогі ў Другой сусветнай вайне адзначаецца 2 верасня 1945 г.
У большасці краін Заходняй Еўропы 8 мая адзначаецца як «Дзень Еўропы».

15 жніўня адзначаецца як Дзень Перамогі над Японіяй (англ.: V-J Day).

Узнагароды, прысвечаныя Дню Перамогі[правіць | правіць зыходнік]

Савецкі Саюз[правіць | правіць зыходнік]

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

  • Юбілейны медаль «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
  • Юбілейны медаль «55 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
  • Юбілейны медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
  • Юбілейны медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»

Расія[правіць | правіць зыходнік]

Украіна[правіць | правіць зыходнік]

Казахстан[правіць | правіць зыходнік]

Дзень Перамогі ў філатэліі і мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны артыкул: Дзень Перамогі ў філатэліі

  • Сцяг Перамогі на Брандэнбургскіх варотах на арыгінальнай марцы да 40-годдзя Перамогі, СССР, 1985

  • Юбілейная марка ў гонар 47-годдзя Перамогі. РФ, 1992

    Юбілейная марка ў гонар 47-годдзя Перамогі. РФ, 1992

  • Марачны ліст «50-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне». РФ, 1995

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

  • Лагатып Вікісховішча На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзень Перамогі

  • Дзень Перамогі ў Еўропе
  • Дзень памяці і смутку
  • Дзень Перамогі, песня
  • Сцяг Перамогі
  • Парад Перамогі
  • Георгіеўская стужка
  • Бессмяротны полк

Зноскі

  1. Государственные праздники Республики Абхазия Архівавана 18 сакавіка 2012.
  2. В Южной Осетии утвержден календарь праздничных дней и памятных дат
  3. Узамен выхадным была зроблена 1 студзеня, якое з 1930 не было выхадным днём. «Известия» № 302 ад 24.12.47 [1]
  4. Эти дни Победы (Итоги, №19/465 (10.05.05))
  5. История вопроса (Коммерсантъ, 6 мая 2008) (Праверана 10 мая 2009)
  6. Федэральны закон Расійскай Федэрацыі ад 7 мая 2007 г. N 68-ФЗ «О Знамени Победы» — Российская Газета
  7. Партал урада.
  8. Возвращение из забытия Архівавана 22 чэрвеня 2008.
  9. Зеркало недели:»Если что-то случится с Егоровым и Кантарией, Берест дойдёт обязательно…»
  10. Россия и СССР в войнах XX века. Потери вооружённых сил. Архівавана 5 мая 2008.
  11. «За Берлин» в Учительской газете
  12. Православный календарь XX века. М., 200
  13. Часопіс Маскоўскай Патрыярхіі, 1945 г.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Наша Перамога. Дзень за днём Архівавана 16 лютага 2008. (руск.)
  • Песні Перамогі — Зборнік ваенных песень для праслухоўвання ў рэжыме он-лайн
  • Мультымедыйная карта вайны і спіс жывых ветэранаў па стане на 9 мая 2005 года.
  • Дзяржаўныя архівы, якія захоўваюць фотадакументы аб Вялікай Айчыннай вайне
  • Праект, прысвечаны Дню Перамогі ў ВАВ
  • Сайт, прысвечаны 60-годдзю Дня Перамогі Архівавана 28 красавіка 2010.
  • «Дзень Перамогі » Архівавана 26 красавіка 2011. на святкаванні 65-годдзя Перамогі ў Мінску»
  • Дзень Перамогі. Акцыя Георгіеўская стужка On-Line» Архівавана 9 лютага 2009.
  • Гісторыя савецкіх паштовак да Дня Перамогі
  • Варенников В. И. 60-летие Победы: уроки истории и современность. — Знание. Понимание. Умение. — 2005. — С. 51-55.
  • Ильинский И. М. Великая Победа: наследие и наследники. — Знание. Понимание. Умение. — 2005. — С. 5-18.

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Рэспубліцы Беларусь 9 мая адзначаецца Дзень Перамогі — свята, здабытае ў цяжкіх баях за свабоду і незалежнасць Радзімы. Для жыхароў рэспублікі гэта не толькі святочны дзень, але яшчэ і дзень памяці, глыбокай павагі і ўдзячнасці ўсім, хто набліжаў Вялікую Перамогу.

9 мая 1945 года савецкі народ перамог у Вялікай Айчыннай вайне. Яна доўжылася 1418 дзён і начэй і пачалася на беларускай зямлі 22 чэрвеня 1941 года. У першыя дні вайны варожая авіяцыя бамбіла чыгуначныя вузлы, аэрадромы, Брэст, Гродна, Ваўкавыск, Баранавічы і іншыя беларускія гарады. Першымі ворага сустрэлі пагранічнікі, але ніводная з застаў не здалася ворагу і не пакінула свой участак без загаду. Стойка трымаліся абаронцы Брэсцкай крэпасці, Мінска, Магілёва. 14 ліпеня пад Оршай супраць ворага былі ўпершыню прыменены савецкія рэактыўныя ўстаноўкі «Кацюша». Супраціўленне, аказанае ворагу ў баях на тэрыторыі Беларусі, дало магчымасць сарваць нямецкія планы імклівага наступлення на Маскву.

Аднак, нягледзячы на праяўленыя мужнасць і гераізм, тэрыторыя Беларусі да пачатку верасня 1941 года была акупіравана немцамі. Пасля пачатку акупацыі ў Беларусі разгарнулася небывалае па сваёй масавасці і моцы супраціўленне ворагу. Галоўнай формай усенароднай барацьбы стаў партызанскі рух, у якім за гады Вялікай Айчыннай удзельнічалі больш за 374 тыс. партызан, больш за 70 тыс. чалавек налічвала антыфашысцкае падполле. У партызанскіх атрадах разам з беларусамі змагаліся прадстаўнікі розных народаў Савецкага Саюза і антыфашысты з еўрапейскіх краін.

Андрэй Майсееў, Фёдар Крываногаў

Андрэй Майсееў, Фёдар Крываногаў’

Уладзімір Кульбашны

Уладзімір Кульбашны’

У гады вайны існавала каля 30 партызанскіх зон, тэрыторыю якіх немцам так і не ўдалося акупіраваць. Так, Клічаўская партызанская зона кантралявалася партызанамі з сакавіка 1942 года і да пачатку 1944-га займала тэрыторыю да 3 тыс. кв. км, дзе пад абаронай 18 тыс. партызан ўкрывалася больш за 70 тыс. мірных жыхароў. Полацка-Лепельская партызанская зона была створана восенню 1942-га і да канца 1943 года ахоплівала 1220 населеных пунктаў, больш за 73,5 тыс. мірнага насельніцтва. Тэрыторыя была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, на ёй была адноўлена савецкая ўлада. Зону ўтрымлівалі 16 партызанскіх брыгад, яна заставалася пад кантролем партызан амаль да поўнага вызвалення Беларусі ад акупантаў.

Беларусы — адна з найбольш пацярпелых у выніку вайны нацый. Гітлераўцы правялі ў Беларусі больш за 140 карных аперацый, у час якіх поўнасцю або часткова знішчылі 5454 вёскі. Трагічным сімвалам масавага знішчэння мірнага насельніцтва стала вёска Хатынь, у якой былі забіты 149 жыхароў і спалены 28 двароў. Лёс Хатыні падзялілі 618 вёсак, 188 з іх не былі адноўлены.

На тэрыторыі Беларусі існавала амаль 250 лагераў савецкіх ваеннапалонных і 350 месцаў прамусовага ўтрымання насельніцтва. Сярод іх чацвёрты па велічыні ў Еўропе лагер смерці Трасцянец, дзе былі знішчаны больш за 200 тыс. чалавек.

У баявых дзеяннях у гады вайны ўдзельнічалі 34,4 млн савецкіх ваеннаслужачых, у тым ліку больш за 1,3 млн беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі. За мужнасць і гераізм больш за 300 тыс. з іх узнагароджаны ордэнамі і медалямі. 444 воінам прысвоена ганаровае званне Героя Савецкага Саюза, з іх 88 удзельнікам падполля і партызанскага руху ў Беларусі, 70 чалавек сталі поўнымі кавалерамі ордэна Славы, 4 беларусы — двойчы Героямі Савецкага Саюза.

Беларусь у вайне страціла больш за палову свайго нацыянальнага багацця. Было разбурана і спалена 209 гарадоў і раённых цэнтраў, 9200 вёсак. Вялізныя былі людскія страты. Паводле даных сучасных даследчыкаў, за гады Вялікай Айчыннай вайны загінулі ад 2,5 да 3 і больш мільёнаў жыхароў Беларусі.

Восенню 1943 года пачалося вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 23 верасня быў вызвалены Камарын — першы раённы цэнтр на тэрыторыі Беларусі. Да канца верасня былі ачышчаны ад акупантаў Хоцімск, Клімавічы, Касцюковічы, Мсціслаў, Крычаў, а 26 лістапада войскі Беларускага фронту пад камандаваннем генерала арміі К.К.Ракасоўскага ўзялі Гомель. Асабліва часта салюты перамогі ў гонар вызвалення беларускіх гарадоў загучалі летам 1944 года ў час аперацыі «Баграціён», калі войскамі 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага франтоў ва ўзаемадзеянні з партызанскімі атрадамі, брыгадамі і злучэннямі была разгромлена нямецкая група армій «Цэнтр» і поўнасцю вызвалена Беларусь.

Уклад беларускага народа ў Вялікую Перамогу, у справу разгрому фашызму атрымаў прызнанне ва ўсім свеце. Міжнародная канферэнцыя, скліканая 27 красавіка 1945 года ў Сан-Францыска для стварэння ААН, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР у лік краін — заснавальніц гэтай міжнароднай арганізацыі.

У Беларусі памяць пра Вялікую Айчынную вайну захоўваецца на працягу ўсіх пасляваенных гадоў. За праяўленыя масавыя гераізм і мужнасць у барацьбе супраць агрэсараў сталіцы Беларусі гораду Мінску ў ліку 12 гарадоў былога Савецкага Саюза было прысвоена ганаровае званне горада-героя. Званне крэпасці-героя атрымала Брэсцкая крэпасць. Узнагародамі адзначаны іншыя гарады Беларусі. Аб ахвярах вайны і подзвігу народа сведчаць шматлікія абеліскі, помнікі, мемарыяльныя комплексы, Курганы Славы. У Беларусі іх амаль 6 тыс. Важнай навуковай і культурнай установай з’яўляецца Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Помнікам подзвігу беларускага народа стаў 146-томны збор гісторыка-дакументальных хронік «Памяць», у выданні якога прымала ўдзел Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Вялікай Айчыннай вайне прысвечаны шматлікія творы літаратуры і мастацтва. У гонар знамянальных падзей, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной, праводзяцца ўрачыстыя мерапрыемствы. Паўсюль вядзецца работа па паляпшэнні ўмоў жыцця ветэранаў вайны.

У летапісе Беларусі не было бітвы больш бязлітаснай, чым Вялікая Айчынная вайна, не было подзвігу больш значнага, чым подзвіг савецкага салдата, які абараніў Радзіму ад ворага, уратаваў чалавецтва ад нацызму. Памяць пра страшную вайну і Вялікую Перамогу не можа згаснуць: яна навекі ўпісана ў гісторыю Айчыны і кожнай беларускай сям’і. Перажытая трагедыя і дасягнутая Перамога — вечная крыніца болі і горычы, гонару і славы беларускага народа.-0-

Вайна ніколі не бывае чаканая. Напад заўсёды адбываецца раптоўна. І толькі пасля таго, як ззаду застанецца досыць гадоў, у выніку скрупулёзнага аналізу папярэдніх падзей гісторыкі зробяць заяву аб тым, наколькі непазбежнымі былі жудасныя падзеі. Што такое Дзень Перамогі, ведаюць усе. Нават тыя, хто не вывучаў падрабязнасці папярэдніх падзей, не паглыбляўся ў гісторыю і не цікавіўся паходжаннем гэтага свята. Але тым не менш дзевятага мая кожнага года, пачынаючы з 1945, многія краіны адзначаюць гэтае светлае свята, ўшаноўваюць ветэранаў і праводзяць святочны канцэрт да Дня перамогі, які завяршаецца, салютам. Неад’емнай часткай штогадовага свята лічыцца таксама ваенны парад і ўскладанне кветак да мемарыялаў.

Дзень Перамогі. Гісторыя свята

Дзевятага мая лічыцца Днём легендарнай перамогі над фашысцкімі захопнікамі, а таксама Днём памяці воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1945 году войска Савецкага Саюза пачала наступ на тэрыторыі цэнтральнай Польшчы і з усходу Прусіі. Менавіта тады і быў значна набліжаны Дзень перамогі. Гісторыя свята пачалася з гэтага моманту. Быў месяц студзень. Войскі Германіі былі выдвараны з Рурскага басейна і вобласці Рэйна, савецкія салдаты прасунуліся да ракі Эльба. Трыццатага красавіка скончыў жыцьцё жыццём Гітлер. Да таго часу ён перажыў чатыры замаху. Другога траўня адбылася капітуляцыя Берліна. Што такое Дзень Перамогі? Гэта тое самае лік, калі Германія здалася на літасць ворага. Акт аб безумоўнай капітуляцыі быў падпісаны восьмага колькасці пятага месяца 1945 году, ноччу. Нямеччына была акупаваная Савецкім Саюзам, а таксама брытанцамі, французамі і амерыканцамі. Яшчэ да таго, як адбылося падпісанне канчатковага Акта аб ваеннай капітуляцыі ў Карлсхорсте, Іосіф Вісарыёнавіч Сталін, змясціўшы свой роспіс на ўказе, абвясціў дзевятае чысло месяца траўня як свята, Дзень Перамогі.

Некаторыя малавядомыя факты

З моманту капітуляцыі Германіі прайшло нямала часу. Як і любой гістарычнай падзеі ў чалавечага жыцця, свята Дзень Перамогі аброс вялікай колькасцю гісторый і міфаў. Да таго ж многія з такіх гісторый былі створаны наўмысна. Напрыклад, пастановачная фотаздымак ўстаноўкі Чырвонага сцяга над Рэйхстагам. Да гэтага часу многіх раздзіраюць пытанні. Для чаго на фатаграфіі, якая паказвае гістарычны момант, партрэце былі намаляваны танкі, дым і знішчальнікі? Хто ж усё-такі забраў частку Сцяга Перамогі на памяць? А таксама чаму на працягу цэлых дваццаць гадоў дзевятае траўня не адзначалася ў календары як выхадны дзень?

Чаму існуе дзве даты Вялікай Перамогі?

Мы разабраліся, што такое Дзень Перамогі і адкуль ён узяўся. Але чаму Еўропа адзначае гэтае свята ў іншы дзень? Хоць Берлін і ўпаў пад націскам савецкіх войскаў другога траўня, усе ж салдаты Германіі супраціўляліся яшчэ цэлы тыдзень. Акт аб канчатковай ваеннай капітуляцыі быў падпісаны ў ноч на дзевятае траўня. І тут адыграла ролю розніца ў часе. У той момант, калі ў Расеі ўжо наступіла дзевятае лік, у краінах Еўропы ўсё яшчэ было восьмае. Менавіта таму краіны Еўропы святкуюць восьмага траўня. Гэтае свята ў іх носіць назву — Дзень прымірэння. У гэты дзень аддаюць пашану ахвярам нацызму. А калі звярнуцца да афіцыйных фактах, то стане вядома, што, згодна з ім, Савецкі Саюз ваяваў з Германіяй да дваццаць пятага студзеня 1955 года.

Падняцце Чырвонага сцяга над Рэйхстагам

Першага мая 1945 гады над Рэйхстагам быў усталяваны чырвоны сцяг. Менавіта ён і лічыцца Сцягам Перамогі. Існуе інфармацыя, што на дах са сцягамі падымаліся некалькі груп, і хто з іх паспеў першымі — невядома. Але ёсць афіцыйная версія. Згодна з гэтай версіі, усталявалі сцяг бяросты, Ягораў і Кантарыя. Але вядома, што на фота, якія паказваюць гэты момант, на самой справе былі захаваныя Кавалёў, Ісмаілаў і Горичев. Здымалася фатаграфія ўжо другога траўня, пасля ўзяцця Берліна, а пазней была моцна адрэдагавана. На негатыве адлюстравалі клубы дыму, якія павінны былі паказваць на які працягваецца бой. Таксама ў аднаго з салдатаў былі трафейныя гадзіны, якія затым зніклі з фатаграфіі. Гэта было зроблена для таго, каб войскі Савецкага Саюза ніхто не мог абвінаваціць у марадзёрстве.

Куды знік кавалак сцяга?

Калі святкаваўся першы Дзень Перамогі, парад у Маскве праходзіў без сцяга. Гэта адбылося таму, што тыя, хто ўзяў Рэйхстаг і паставіў над ім свой сцяг, апынуліся цалкам не вельмі дасведчаныя ў страявой падрыхтоўцы. А іншых усё-ткі вырашылі не прызначаць. Таму было прынята рашэнне сцяг на парад ня выносіць. Некалькі пазней аказалася, што хтосьці адрэзаў ад Сцяга Перамогі паласу, якая ў шырыню была не менш трох сантыметраў. Хто забраў частку сцяга ў якасці сувеніра — так і невядома. Адна з версій кажа, гэта справа рук наводчыка, які ўдзельнічаў у штурме Рэйхстага.

Першае святкаванне Перамогі

Першы Дзень Перамогі, парад у гонар якога прайшоў дваццаць чацвёртага чэрвеня 1945 году, некалькі запазніўся. Ён быў запланаваны на канец траўня, але швейныя фабрыкі, якія атрымалі заданне вырабіць да свята дзесяць тысяч парадных мундзіраў для салдат, не ўкладваліся ў тэрміны. Усе салдаты, якіх адабралі для парада, мелі аднолькавы рост і павінны былі трэніравацца шэсцьдзесят гадзін на дзень. Быў таксама запланаваны пралёт авіяцыі, але яго прыйшлося адмяніць з-за моцнага дажджу. Прымаў парад Жукаў на белым кані. На яго месцы павінен быў быць Сталін, але напярэдадні Іосіф Вісарыёнавіч ўпаў з каня і даручыў гэтую справу маршалу Жукаву.

дваццацігадовы перапынак

У сучасным жыцці віншаванне з Днём Перамогі ў вершах і песнях гучаць штогод з мясцовых сцэн розных гарадоў і пасёлкаў.

Грукочуць салюты сягоння ў гонар усіх нас.
Вас, ветэраны, віншуем з Днём Перамогі!
Як выдатна, што гэтае свята ёсць.
Дзякуем вам, нашы бабулі і дзяды!
Годна пранеслі вы цяжкі крыж
І слаўных ушанаванняў, бясспрэчна, заслужылі.
Жадаем вам выдатных доўгіх гадоў,
Каб ні пра што і ніколі вы не тужили!

Т. Дзяменцьева

Аб гэтым дні пішуць у газетах і вяшчаюць на радыё і тэлебачанні. Але так было не заўсёды. У сорак восьмым годзе людзям абвясцілі аб тым, што яны павінны забыць пра мінулую вайну і актыўна заняцца аднаўленнем сваёй краіны.

І толькі у тысяча дзевяцьсот шэсцьдзесят пятым годзе гэтае свята зноў адрадзіўся дзякуючы Брэжневу. Быў праведзены другі парад. Наступны буйны ваенны парад быў у тысяча дзевяцьсот восемдзесят пятым, а затым ужо ў дзевяностым. Пасля распаду Савецкага Саюза парады пачалі праводзіць толькі з дзевяноста пятага года, але з тых часоў яны праводзяцца штогод.

Цікавыя факты

Нягледзячы на тое што Днём Перамогі з’яўляецца дзевятым мая тысяча дзевяцьсот сорак пятага года, вайна афіцыйна завяршылася толькі дваццаць пятага студзеня тысяча дзевяцьсот пяцьдзесят пятага года.

Адным з сімвалаў Перамогі сталі нашыўкі з георгіеўскай стужкай. Гэтая стужка была зацверджана ў васемнаццатым годзе і была узнагародай за праяўленую доблесць.

У Еўропе гэта свята адзначаецца восьмага траўня, а ў Амерыцы — другога верасня, у дзень, калі перамагла Японія.

Пачынаючы з па тысяча дзевяцьсот сорак восьмага года і да шэсцьдзесят пятага, дзявятае траўня не лічылася выхадным днём.

Апошні парад ветэранаў, які праводзіўся пешшу, у горадзе Маскве прайшоў у двухтысячным годзе.

У дзьве тысячы восьмым годзе ўпершыню ў маскоўскім Парадзе Перамогі прымала ўдзел цяжкая тэхніка.

У дадзеным артыкуле было трохі высветлена, што такое Дзень Перамогі і адкуль ён узяўся. А таксама пралітае святло на некаторыя цікавыя гістарычныя факты, якія не мелі шырокай агалоскі. Дадзенае свята з цеплынёй і сумам святкуецца штогод у многіх краінах. І памяць аб гэтым дні ўсё ж перадаецца з пакалення ў пакаленне, нягледзячы на вялікую колькасць мінулых гадоў.

Дзень Перамогі. Я буду памятаць.

Я буду памятаць пра дзень 9 Мая заўсёды, бо выхоўвалася ў савецкі час у савецкай школе. І можна колькі заўгодна зараз крытыкаваць, асуджаць тую сістэму адукацыі, але… Падкрэсліваю яшчэ раз: благому нас не вучылі. А сярод іншага вучылі вялікай павазе да старэйшага пакалення, да ветэранаў. І слова «ветэран» у сярэдняй школе ў 1980-х успрымалася няйнакш як «касманаўт».

У тым сэнсе, што яны задаваліся тады нам, школьнікам, дужа недасяжнымі, як небажыхары. Іх выступленні слухаліся на адным дыханні. Падараваць ветэранам кветкі на 9 Мая – гэта было абавязковым і правільным. Наведаць дома, у чымсьці дапамагчы? Не адмаўляўся звычайна ніхто…

Я буду памятаць пра гэты ўрачыста-журботны дзень, напоўнены слязьмі і смуткам, і назваць яго так, як прывыкла з дзяцінства, – Дзень Перамогі. І маіх уражанняў не змяніць, не перайначыць і не перапісаць. А вы змяніце назву Рыма!? Змяніце штосьці ў старажытнай гісторыі…

Дзень Пермогі. Назва, звыклая з дзяцінства.

Змяніць – нельга, нават калі перапісаць наноў і прымусіць усіх вывучыць. Тое, што аднойчы трапіла ў сэрца, там і застанецца. Нязменным. Сапраўдным. Так яно было, не так… Няма ў нас машыны часу, разумееце, каб накіравацца ў вогненныя саракавыя і на свае вочы пабачыць, ЯК было. Так што слова – супраць слова, успаміны – супраць успамінаў.

І нават дакументы – супраць дакументаў! Бо асабіста я як журналіст, даследуючы ў свой час тэму вайны на прыкладзе Чэрвеньскага раёна, неаднойчы ўпэўнівалася: у дакументах не ўсё праўда. Бо іх пісалі жывыя людзі. Дзесьці – з мэтай прыўкрасіць, дзесьці – абяліць саміх сябе.

Хаця дакументы павінны быць бясстраснымі, праўда? Але гэта таксама з вобласці фантастыкі… А колькі памылак (часам – фатальных) рабілася з-за таго, у якой абстаноўцы складаліся тыя ж данясенні! А калі чалавек не спаў некалькі сутак і знаходзіўся ў поўным знясіленні? Што і як ён мог занатаваць на паперы??? Абсалютнай жа праўды нам ужо не даведацца ніколі.

Дзень Перамогі. Дакументы з часоў вайны.

Я буду памятаць гэты дзень таму, бо не забудуся ўласных пошукаў магілы дзеда Івана, якога ніколі не бачыла. А ён ніколі не бачыў сваю дачку, маю маму. Яна нарадзілася пасля таго, як ён пайшоў на фронт. А мог бы не ісці: у яго было хворае сэрца. Але сапраўдныя мужчыны даўней на гэта не зважалі… Абараняць Радзіму – для іх былі не пустыя словы.

З адзінага ліста, які  захоўваўся ў сям’і, а пасля згубіўся, мама памятала, што яе тата дайшоў і да тэрыторыі Беларусі. І хто б мог ведаць, што праз колькі гадоў гэтая краіна стане другой радзімай для маёй мамачкі, ураджэнкі Смаленшчыны…

Я да заканчэння жыцця буду памятаць сваё наведванне вайсковых могілак літоўскай Седы ў 2010-м і таго моманту, калі ўбачыла на помніку прозвішча, ініцыялы і вайсковае званне (ведаю з АБД Мемарыял) майго дзеда Івана. Мы сустрэліся там віртуальна, я ведаю! Я гэта адчувала! І ён быў вельмі ўсцешаны, што нарэшце праз 65 гадоў хтосьці з сям’і адшукаў месца яго апошняга супакаення…

Дзень Пермаогі. Месца апошняга супакаення Кавалёва І.Ц. на вайсковых могілках у літоўскай Седзе.

Цікава, ці сустрэлася мая мамачка, якой не стала год таму, ТАМ са сваім татам? Вельмі спадзяюся. І веру. І што яго ўдава, мая бабуля Ксенія, якая на ўсё жыццё засталася вернай свайму мужу, хаця да яе сваталіся неаднойчы, сустрэлася з ім таксама. Як і два яго сыны, мае дзядзькі, – Васіль і Аляксей… І я сёння буду прыгадваць усю сям’ю Кавалёвых! Сумаваць і плакаць…

Я буду памятаць 9 Мая пра ветэранаў, бо сустракалася з многімі падчас сваёй журналісцкай працы. Не скажу, што памятаю ўсіх, але сапраўды – многіх. Асабліва са свайго, Чэрвеньскага раёна. Але і з Уздзенскага ды Старадарожскага некаторыя да гэтага часу ў памяці. Хаця іх ужо няма…

А ведаеце, як гэта балюча – даведвацца, што герой тваёй публікацыі сышоў у іншы свет? Вось, здаецца, нядаўна толькі размаўлялі, выбіралі фон для фотаздымкаў…

Здаецца, толькі-толькі чалавек радаваўся такой увазе да яго, з гонарам паказваў ранейшыя публікацыі альбо казаў пра тое, што памятае нашу папярэднюю сустрэчу… І толькі нядаўна ўдзячны ветэран прыходзіў да мяне ў кабінет чэрвеньскай рэдакцыі раённай газеты з букетам бэзу… А ўжо столькі гадоў прамінула.

Дзень Перамогі. Бэз у падарунак ад ветэрана.

Можна па-рознаму ставіцца да тых тэматычных падарункаў і паштовак у сацсетках, іх афармлення, колькасці і мэтазгоднасці ўвогуле. Але ўсе мы розныя. Адным хочацца парадаваць іншых такімі знакамі ўвагі (а менавіта для гэтага, выключаючы камерцыйны складнік, і існуюць яны ў сацсетках) і атрымаць іх наўзамен. Іншыя не бачаць у іх нічога карыснага і душэўнага… Кожны мае права рабіць так, як падказвае яму сэрца. Не навязваючы сваё рашэнне іншым. І не крыўдзячы адмовамі.

А я… Я БУДУ ПАМЯТАЦЬ! Таму ўсіх, хто лічыць гэты дзень за свята, віншую! І давайце сёння прыгадваць не толькі сваіх дарагіх родных, якія загінулі, памерлі ад ран, пайшлі з жыцця ў шаноўным узросце, але і тых, безыменных. На іх месцы маглі быць нашыя родныя – невядомымі САЛДАТАМІ…

Дзень Перамогі[1][2]

У Еўропе віруе вясна,
Сустракаючы Дзень Перамогі.
Ветэранам яшчэ сніцца вайна
І жорсткія ваенныя дарогі…

Дзень Перамогі — гісторыі нашай дата,
Дзень Перамогі — гэта дзень ветэрана-салдата,
Дзень Перамогі — дзень слёз і смутку свяшчэнны,
Дзень Перамогі — дзень памяці і прабачэння.

Ўжо даўно вярнуліся з вайны
Ветэраны на роднай Крэшчацік,
Адрадзілі дзяржаву яны
І навучылі нас быць на варце…

Дзень Перамогі — гісторыі нашай дата,
Дзень Перамогі — гэта дзень ветэрана-салдата,
Дзень Перамогі — дзень слёз і смутку свяшчэнны,
Дзень Перамогі — дзень памяці і прабачэння.

Мы сардэчна віншуем вас,
Ветэраны вайны сусветнай!
Вы Еўропу тварылі для нас
І прынесьлі нам мір запаветны.

Дзень Перамогі — гісторыі нашай дата,
Дзень Перамогі — гэта дзень ветэрана-салдата,
Дзень Перамогі — дзень слёз і смутку свяшчэнны,
Дзень Перамогі — дзень памяці і прабачэння.

(2003)

Нататкі[правіць]

  1. Відэакліп да песні «Дзень Перамогі» на словы і музыку Уладзіміра Мельнікава ў выкананні Элеаноры Скіданавай і Акадэмічнага ансамбля песні і танца МУС Украіны
  2. Відэакліп да песні «Дзень Перамогі» на словы і музыку Уладзіміра Мельнікава ў выкананні ансамбля Нацыянальнага універсітэта «Адэская юрыдычная акадэмія»

Понравилась статья? Поделить с друзьями:
  • Как пишется джуси фрут
  • Как пишется джуси кутюр
  • Как пишется джуниор сьют
  • Как пишется джуниор на английском сокращенно
  • Как пишется джунгли на английском