Как пишется водгук на верш

Водгук на празаічны або вершаваны твор

Водгук – суб’ектыўнае паведамленне пра твор з элементамі аналізу, але без усебаковай характарыстыкі зместу і мастацкай структуры.

Мэта водгуку – расказаць у агульных рысах пра твор, падзяліцца ўражаннямі, зацікавіць, пераканаць у сваіх ацэнках.

Патрабаванні да водгуку:

  1. Назваць аўтара, твор.

  2. Выявіць жанр, асноўную тэматыку і праблематыку.

  3. Раскрыць аўтарскую пазіцыю.

  4. Вызначыць ролю сюжэта, кампазіцыі, вобразаў.

  5. Бачыць мастацкія сродкі і абгрунтоўваць іх ролю.

  6. Абгрунтоўваць сваю ацэнку прачытанага.

  7. Умець цытаваць, супастаўляць, праводзіць паралелі.

  8. Умець кампазіцыйна афармляць працу.

Кампазіцыйнае афармленне водгуку:

  1. Уступ (назва твора, тэма, ідэя, праблема, першае ўражанне ад твора).

  2. Асноўная частка (аўтарская пазіцыя, роля сюжэта, вобразы, кампазіцыя, мастацкія сродкі).

  3. Заключэнне (уласнае меркаванне, уражанне, пажаданні чытачам).

Віды ўступаў

Прамы

  • З расшыфроўкі назвы.

  • З фармулёўкі тэмы.

  • З разважання па праблеме.

Ускосны

  • З цытаты.

  • З рытарычнага пытання.

  • З прыказкі, прымаўкі, афарызма.

Нечаканы

  • З яркага прыкладу.

  • З міні-сюжэта.

  • З кароткай прытчы, легенды і пад.

Як пісаць водгук (паслядоўнасць)

1. Некалькі разоў прачытай прапанаваны твор.

2. Паспрабуй зразумець, якія пачуцці ўзніклі ў цябе, калі ты чытаў тэкст. Пачні водгук са сваіх эмацыянальных уражанняў.

3. Можна пачаць водгук з паведамлення пра асацыяцыі, якія ўзнікалі ў цябе, калі ты чытаў тэкст, успамінаў, з асабістага вопыту.

4. Можна пачаць водгук з прыказкі ці прымаўкі, прытчы, якую ты ўспомніў, і іх змест звязаны непасрэдна з асноўнай думкай твора.

Памятай: пачатак павінен быць цікавым і арыгінальным.

5. Улічвай, што словы водзыў і водгук роднасныя, таму той водзыў на прачытаны твор, які ўзнік у цябе, і ёсць аснова водгуку.

6. Вызначы тэму тэксту і пастарайся яе дакладна сфармуляваць, расказаць пра яе.

7. Вызначы, як гэта тэма вырашаецца аўтарам праз кампазіцыю тэксту, яго тып (апавяданне, апісанне, разважанне).

Памятай: не захапляйся пераказам тэксту – усё роўна ён будзе горшы за аўтарскі.

8. Вызначы галоўную думку тэксту.

Памятай, што яна значна шырэйшая за змест, мае абагульненні, гаворыць пра жыццёвую пазіцыю аўтара.

9. Адкажы на пытанні: а якім ты бачыш аўтара ў творы, ці падзяляеш ты яго пункт гледжання?

10. Тэкст – гэта жывы арганізм, ён дыхае, жыве. Пакажы, якія словы, словазлучэнні не толькі ствараюць мастацкую карціну, але і ўплываюць на твой стан, пачуцці.

11. Звярні ўвагу на назву твора, пракаменціруй яе. Калі назвы няма, паразважай, чаму аўтар не назваў твор.

12. Калі ты ведаеш што-небудзь пра аўтара тэксту, то цікава падай гэтыя звесткі.

13. Пракаменціруй дату напісання твора.

14. Калі ты чытаў у іншых аўтараў творы па дадзенай тэме, абавязкова напішы пра свой чытацкі вопыт.

15. Калі ў тэксце ёсць героі, ацані іх паводзіны, характары, параўнай з сабой, з вядомымі выпадкамі ў гісторыі ці літаратуры.

16. Пішы так, каб чытачы адчулі тваю зацікаўленасць.

17. Самае цікавае ў водгуку – паказаць, якімі сродкамі аўтар раскрывае тэму. Знайдзі цікавыя параўнанні, метафары, увасабленні, гаваркія прозвішчы, растлумач іх значэнне – гэта вельмі важна.

18. Ацані мову герояў.

19. Пракаменціруй гукапіс, пашукай словы, якія ствараюць мелодыю. Які сэнс гучання гэтай мелодыі?

20. Пашукай словы, якія надаюць тэксту колер. Яго значэнне?

21. Якімі сказамі карыстаецца аўтар? Чаму?

22. У тэксце можна выкарыстаць свае вершы або вершы іншых пісьменнікаў.

23. Падумай, як закончыць водгук, каб адчувалася цэласнасць вашага водгуку. Можна звярнуцца да пачатку работы.

Пішы жвава, пранікнёна, даверліва і без памылак!1

Заданне. Азнаёмся з вершам і водгукам на дадзены верш, змешчаны ніжэй.

Спее дзень над гаем і над борам,

і душою чуйнаю здаля

азярынаў позірк ясназоры

пазнаеш.

Радзімая зямля!

І як птах крылаты між нябёсаў –

Срэбраны і радасны званок, –

На зямлі жывеш высокім лёсам,

Верачы – усё тут незнарок.

Незнарок прамень, жывы і тонкі,

што, нібы запозненая ніць, –

павуцінка восеньскай вандроўкі –

на далоні сцішана трымціць.

Над калінай – іней мураговы.

На каліне – выкіслелы жар.

Мне прастор такіх нашэпча словаў

быццам праўду выкажа

у твар.

Крок за крокам – пушчу расхінаеш!

Крок за крокам – далеч пазнаеш!

Можа, гэта лепшае,

што маеш?

Можа, дзеля гэтага й жывеш?..

Генадзь Пашкоў

Водгук Трусевіч Таццяны Канстанцінаўны, вучаніцы ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Нясвіжа”

Люблю цябе і слухаю, прырода,

такая блізкая парой любой.

В.Жуковіч

Радзімая зямля! Колькі прыгожага, цікавага, казачнага і чароўнага можна знайсці ў гэтых словах. Прырода нашага краю ўражвае сваёй разнастайнасцю, велічнасцю, цеплынёй. На карце нашай краіны дамінуюць зялёны і блакітны колеры, таму спакон вякоў Беларусь называюць краем лясоў і азёр. Аднак прырода – гэта не толькі звяры і птушкі, рэкі і азёры, лясы і палі… Яна нясе ў сабе нешта большае, што нельга ўбачыць вачыма, а можна адчуць толькі душой і сэрцам. Нездарма кожны мастак слова ў сваёй творчасці звяртаецца да гэтай тэмы. Паэзія Г.Пашкова надзвычай арыгінальная, шматгранная ў вобразным плане з’ява, спрыяе фарміраванню светапогляду і патрыятычных памкненняў народа.

У Максіма Танка ёсць цудоўныя радкі: “Паэзія – вясёлкавы мост ад сэрца людскога да мары”. Верш Г.Пашкова з’яўляецца яркім доказам гэтых слоў. Прачытаўшы яго, задумваешся пра нешта асабістае, хочаш знайсці адказы на хвалюючыя пытанні. Верш адносіцца да грамадзянскай лірыкі, аднак прысутнічае філасофскі падтэкст. Аўтар не толькі па-майстэрску апісвае прыроду, але і задае рытарычныя пытанні. Тэма верша – родны край і яго прырода. Лірычны герой – пяшчотны і ласкавы сын сваёй Радзімы, сапраўдны патрыёт, чалавек з высокімі маральнымі каштоўнасцямі. Увесь верш вандруе па Бацькаўшчыне, захапляецца ёю. Вядучы эмацыянальны фон твора прасякнуты любоўю да Радзімы.

У вершы пераважаюць спакойныя фарбы. Ужо з самага пачатку малюнак, створаны аўтарам, ажывае. На працягу твора можна назіраць увасабленні: “прамень трымціць”, “прастор нашэпча”. Прысутнічаюць такія мастацкія тропы, як эпітэты: “азярынаў позірк”, “высокім лёсам”, “душою чуйнаю”. Яны дазваляюць узбагаціць мову твора, больш выразна апісаць пыроду. Параўнанне “як птах крылаты” надае лірычнаму герою рысы свабоды, лёгкасці, спакою. У апошняй страфе аўтар выкарыстоўвае такі стылістычны прыём, як анафара, які аб’ядноўвае радкі, стварае паміж імі нешта агульнае.

Твор складаецца з пяці строф. Усе сказы развітыя, большасць па будове складаныя. У першай і апошняй строфах ёсць клічныя сказы. З іх дапамогай аўтар хацеў засяродзіць ўвагу на галоўных момантах.

Усе ведаюць, што беларуская мова самая мілагучная. Аднак у руках майстра слова яна набывае яшчэ большую выразнасць, становіцца падобнай на песню. У гэтым творы прысутнічае асананс гука [а], дзякуючы чаму верш пявучы.

На мой погляд, тэма Радзімы – вечная тэма. Яна ніколі не страціць сваёй актуальнасці. Творы на гэту тэму пісалі песняры, талент якіх уздзейнічаў не на адно пакаленне. Гэта цудоўныя вершы “Родныя вобразы” Якуба Коласа, “Дзе мой край?” Уладзіміра Караткевіча. А верш Канстанцыі Буйло “Люблю” з’яўляецца адным з маіх самых любімых:

Люблю наш край – старонку гэту,

Дзе я радзілася, расла,

Дзе першы раз спазнала шчасце,

Слязу нядолі праліла.

Верш Г.Пашкова мне спадабаўся, абудзіў самыя лепшы пачуцці і эмоцыі. Сапраўды, Радзіма – гэта лепшае, што мы маем і дзеля чаго жывём.2

Заданне. Напішыце водгук на верш М.Багдановіча “Слуцкія ткачыхі” (або на свой выбар).

Слуцкія ткачыхі

Ад родных ніў, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы
Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы.
І цягам доўгія часіны,
Дзявочыя забыўшы сны,
Свае шырокія тканіны
На лад персідскі ткуць яны.
А за сьцяной сьмяецца поле,
Зіяе неба з-за вакна —
І думкі мкнуцца мімаволі
Туды, дзе расьцвіла вясна,
Дзе блішча збожжа ў яснай далі,
Сінеюць міла васількі,
Халодным срэбрам ззяюць хвалі
Між гор ліючайся ракі.
Цямнее край зубчаты бора…

І тчэ, забыўшыся, рука
Заміж персідскага узора
Цьвяток радзімы васілька.

1Рыхтуемся да напісання водгуку на літаратурны твор /склад. Р.П.Ільіна, С.М.Красноўская ; ДУА “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”. – Мінск : Мін. абл. ІРА, 2014. – С.13-14

2 Рыхтуемся да напісання водгуку на літаратурны твор /склад. Р.П.Ільіна, С.М.Красноўская ; ДУА “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”. – Мінск : Мін. абл. ІРА, 2014. – С.62 — 63

  Вучымся пісаць водгук

Название:Вучымся пісаць водгук: спроба алгарытмізацыі творчага працэсу /Авторы:Доўгаль/. Библиографическое описание: Доўгаль, Д. Вучымся пісаць водгук: спроба алгарытмізацыі творчага працэсу / Д. Доўгаль // Роднае слова. – 2008. – № 10 (250). – С. 88–93.

 

І этап

УСПРЫМАННЕ

Што робім

Заўвага

1.Эмацыянальнае ўспрыманне

Першы раз чытаем тэкст, прапанаваны для водгуку. Занатоўваем пачуцці, эмоцыі. Адказваем на пытанні: “Што мяне здзівіла?”, “Што мне спадабалася?”, “З чым я не згодны?”, “Што мне незразумела?”

Кожны тэкст – гэта цэлы свет

2.Асэнсаванне асобы аўтара

Успамінаем усё, што ведаем пра аўтара, яго творы, эпоху, да якой адносіцца яго творчасць

Сінонімы да слова “аўтар”

3.Успрыманне тэксту

Другі раз чытаем тэкст. Вызначаем і фармулюем тэматыку, праблемы, аўтарскую пазіцыю (ідэю). Характарызуем вобразны лад твора. Асабліва каштоўнае запісваем у карту ўспрымання твора.

Назва і эпіграф – “канцэнтрат” аўтарскай ідэі. Выхад за межы твора (развіццё думкі аўтара, параўнанне з творамі іншых аўтараў, устанаўленне паралелей з творамі іншых відаў мастацтва, вечныя тэмы, праблемы, вобразы).

4.Успрыманне формы

Трэці раз чытаем тэкст. Вызначаем тып, стыль, жанравую прыналежнасць прапанаванага тэксту. Разглядаем сюжэтна-кампазіцыйныя асаблівасці твора. Вызначаем адметнасці тэксту на фанетычным, марфалагічным, лексічным, сінтаксічным, пунктуацыйным узроўнях. Асабліва каштоўнае запісваем у карту ўспрымання.

Усе мастацка-стылёвыя асаблівасці і вобразна-выяўленчыя сродкі твора цікавяць нас настолькі, наколькі яны дапамагаюць зразумець яго змест.

ІІ этап

НАПІСАННЕ

Што робім?

Заўвага

5.Фарміраванне

Падбіраем эпіграф, выбіраем форму водгуку (ліст да…, публічнае выступленне, рэпартаж, эсэ, артыкул, малітва, клятва, плач, слоўнік і інш.);праглядаем зробленыя нататкі, каб валодаць матэрыялам для стварэння водгуку; прадумваем кампазіцыю (магчыма, ствараем план)

Асаблівую ўвагу звяртаем на пачатак і заключэнне работы (яны не павінны быць зацягнутымі і загадзя падрыхтаванымі). Вершаваная форма не вельмі цэніцца, хаця асобныя ўласныя паэтычныя радкі можна прывесці; трэба пазбягаць “дыялогаў з дзённікам, рэдакцыяй газеты,   бабуляй, сяброўкай і іншымі”

6.Стварэнне

Пішам водгук, спалучаючы вынікі пройдзеных этапаў успрымання твора, выкарыстоўваючы некалькі (2-3) цытат з тэксту.

Аптымальны аб’ём сачынення – 5-6 старонак. Дэманструем чытацкі вопыт. Пазбягаем празмернай мастацкасці, “квяцістасці” стылю, празмерна дакладнага пераказу зместу твора з выкарыстаннем аўтарскіх метафар і эпітэтаў

7.Праверка

Правяраем наяўнасць у тэксце сачынення ўсіх структурных частак (уступ, асноўная частка, заключэнне); правяраем моўнае афармленне водгуку.

Пазбягаем спрэчных, праблемных момантаў

Каментары да парадку працы над водгукам:

1.        Ваша задача не пераказаць тэкст, а расказаць пра пачуцці, якія выкліканы зместам твора, прапанаванага для водгуку.

2.        Сінонімы  да слова аўтар: пісьменнік, паэт, літаратар, мастак слова, майстар слова, творца, пясняр…

3.        Адказваем на пытанне: як аўтару ўдалося выразіць змест?

4.        Не ператвараць пошук вобразна-выяўленчых сродкаў у самамэту.

5.        Не арыгінальнічаць у выбары формы, пазбягаць стандартных, слаба звязаных са зместам водгуку эпіграфаў.

6.        У добрым водгуку мяжы паміж выражэннем пачуццяў, асэнсаваннем зместу і аналізам формы быць не павінна.

7.        Калі сумняваецеся ў нейкіх напісаннях, замяніце іх на іншыя, сінанімічныя

Кароткі слоўнік для працы над водгукам

Вобраз мастацкі – форма пазнання і адлюстравання жыцця ў мастацтве і літаратуры. Гэта створаная пры дапамозе творчай фантазіі канкрэтная і разам з тым абагульненая карціна чалавечага жыцця, якая выяўляе эстэтычны ідэал пісьменніка.

Лірычны герой – вобраз той асобы, ад імя якой ідзе размова ў лірычным творы.

Персанаж – дзейная асоба літаратурнага мастацкага твора, г.зн.тое ж, што і герой мастацкага твора, але тэрмін персанаж звычайна ўжываецца ў дачыненні другарадных або адмоўных герояў ці да вобразаў такіх твораў, як байка.

Гукапіс – выкарыстанне гукавой арганізацыі паэтычнай мовы пры стварэнні паэтычнага вобраза. Гукапіс мае мэтай узмацніць выразнасць вобраза, карціны з дапамогай падбору гукаў, якія перадаюць уражанне ад жыццёвай з’явы або стварыць пэўную інтанацыю ці ўзмацніць гучанне асобных слоў, выдзяляючы іх у тэксце. Віды гукапісу: Алітэрацыя – паўтарэнне аднародных зычных гукаў у вершаваных радках (або ў празаічнай форме), якое ўзмацняе гукавую інтанацыйную выразнасць верша. Асананс – адзін з відаў гукапісу, паўтарэнне ў вершаваных радках або празаічных сказах галосных, часцей націскных, гукаў з мэтай мастацкай выразнасці.Гукаперайманне – гукавая імітацыя розных жыццёвых і прыродных з’яў з мэтай стварэння мастацкага вобраза.

Ідэя – асноўны сэнс літаратурнага мастацкага твора, які вынікае з усёй сістэмы вобразаў і карцін. Гэта аўтарскі погляд на паказаныя ў творы падзеі, чалавечыя характары, перажыванні, а таксама іх аб’ектыўны сэнс.

Жанр – форма літаратурнага твора, якая склалася гістарычна на аснове ўвасаблення пэўнага зместу.

Кампазіцыя – уся складаная будова літаратурнага твора, размяшчэнне і спалучэнне асобных частак, састаўных элементаў сюжэта, вобразаў-характараў, сцэн, эпізодаў, карцін, дыялогаў і маналогаў, падзел на часткі, раздзелы, строфы.

Перанос – несупадзенне моўнай формы з вершаваным радком.

Праблема – гэта вострае жыццёвае пытанне, якое пісьменнік ставіць і, зыходзячы са свайго светапогляду, па-свойму вырашае ў мастацкім творы.

Стылістычныя, або сінтаксічныя, фігуры – прыёмы ўзмацнення эмацыянальнай выразнасці паэтычнай мовы, нязвыклыя моўныя звароты, у аснове якіх ляжаць сродкі сінтаксісу. Віды фігур: Анафара заключаецца ў паўтарэнні аднолькавых слоў, словазлучэнняў і сказаў у пачатку вершаваных радкоў або празаічных сказаў. Эпіфара – суседнія сказы заканчваюцца аднолькавымі спалучэннямі слоў ці выразаў. Кальцо – пэўны сінтаксічны адрэзак маўлення, які пачынаецца і заканчваецца аднолькавымі словазлучэннямі і нават сказамі. Сінтаксічны паралелізм – экспрэсіўная сінтаксічная фігура, у якой кожная наступная сінтаксічная адзінка будуецца па тыпе папярэдняй – мае аднолькавы склад членаў сказа, аднолькавы парадак слоў, што стварае ўнутраную сіметрыю. Антытэза – сінтаксічная фігура кантрасту, супастаўленне процілеглых паняццяў, перажыванняў, думак з мэтай узмацнення ўражання ад гэтых з’яў, падкрэсліванне кантрасту. Градацыя заключаецца ў такім размяшчэнні частак выказвання (слоў, адрэзкаў сказа), дзе адбываецца паступовае нарастанне або, наадварот, аслабленне ўражання, пачуцця, перажывання. Эліпсіс – прапускаецца выказнік, які не з’яўляецца неабходным для перадачы пэўнага паведамлення. Інверсія – такая расстаноўка слоў або словазлучэнняў (сінтаксічных кампанентаў) у сказе, якая парушае іх звычайны парадак.

Сюжэт – сістэма падзей у творы, у якой раскрываецца і развіваецца характар. У лірычных творах пад сюжэтам падразумяваецца рух пачуцця, развіццё думкі верша.

Троп – адзін з найважнейшых прыёмаў стварэння мастацкага вобраза ў літаратуры, пры якім слова набывае вельмі актыўны выяўленчы характар, выражае пэўнае пачуццё, эстэтычную ацэнку жыццёвай з’явы. Калі глядзець з боку мовы, троп – гэта ўжыванне слова ў пераносным значэнні. Віды тропаў: Аксюмаран – наўмыснае спалучэнне слоў процілеглага сэнсу з мэтай перадачы супярэчлівых па змесце або па ўспрыманні іх пісьменнікам з’яў жыцця. Алегорыя – іншасказанне, адна з форм адлюстравання жыццёвых з’яў, калі абстрактнае паняцце або думка перадаецца праз канкрэтны вобраз. Гіпербала – моцнае перавелічэнне ўласцівасцей, якасцей ці памераў прадмета або з’явы з мэтай дасягнення большай мастацкай выразнасці. Метанімія – замена аднаго слова ці выразу іншым на аснове знешняй або ўнутранай сувязі паміж з’явамі, якія яны абазначаюць. Метафара – уласцівасці адной з’явы пераносяцца на другую па прынцыпе ўпадаблення. Параўнанне – супастаўленне дзвюх з’яў з мэтай іх характарыстыкі адной праз другую. Сінекдаха – метанімія, у аснове якой ляжыць узаемазамена такіх з’яў, якія знаходзяцца ў колькасных суадносінах: частка выдаецца за цэлае, адзіночны лік ужываецца замест множнага і наадварот. Сімвал – умоўнае абазначэнне з’явы праз вобраз, які нечым нагадвае гэту з’яву.Увасабленне – асноўваецца на прыпадабненні прадметаў, з’яў прыроды да паводзінаў чалавека, перанясенні на гэтыя з’явы чалавечых уласцівасцей. Эпітэт – мастацкае азначэнне, якое вобразна характарызуе прадмет, чалавека або жыццёвую з’яву.

Тэма – кола грамадскіх з’яў і звязаных з імі жыццёвых пытанняў, якія аўтар кладзе ў аснову зместу твора і адлюстроўвае, раскрывае ў святле асноўнай ідэі.

Водгук
як асабістая канцэпцыя ўспрымання мастацтва слова

Прапаную ўласную творчую працу на верш беларускай паэткі Д. Бічэль, у
якой я паспрабавала ўлічыць асноўныя патрабаванні да напісання водгуку і пры
гэтым пазбегнуць магчымых недахопаў.

Людзі
без смерці

                             
Васілю Быкаву

Гэта
– зноў вяртаюцца ў строй

думкі,
гнеў і гонар сяброў,

скошаных
куляй насмерць…

Абарваны
іх шчыры смех.

Як
цяпер, стаяць у вачах

прад
аглухлым скрываўленым раннем

з
неадступным на вуснах пытаннем:

а
ці маеш ты права маўчаць?

Гаварыць

не
дужых пацешыць.

Зубы
сцяць!

Як
сябры маладыя хацелі

не
халодных пліт ад жыцця!

Што
ім помнікі на вякі!

На
струхлелых касцях вянкі

не
ажывяць магільных сноў.

Дакрануцца
б да цёплай рукі.

На
дасвецці збіраць васількі

па
дрыготкай буйной збажыне.

Аж
да столі гушкаць сыноў,

за
якіх паляглі на вайне.

Гаварыць.

Лішніх
слёз не ліць.

Памяць
не любіць слёз.

Заклінаць,

каб
нашчадкаў зямлі

абмінуў
непапраўны лёс.

Зноў
вяртацца да сэрцаў мужных,

што
пакрочылі строем у вечнасць:

ці
прымалі яны двурушных?

Ці
даруюць нам бессардэчнасць?

…He
сагрэць магілу сырую.

Мёртвы
воін не мае сэрца.

Мёртвы
воін табе не даруе

здраду
праўдзе і после смерці.

Маеш
права на спогадзь, на жаль,

на
ваганне, змаганне з сабой…

Кінуць
лёс на лязо нажа…

Справядлівы
адвечны бой.

Водгук
на верш Дануты Бічэль “Людзі без смерці”

Магiлы без крыжоў, акопы,
Ланцуг траншэй уздоўж лясоў,
Не ўсе, прайшоўшы паў-Еўропы,
Вярнул
iсь цэлымi дамоў.

А. Балуценка

Ёсць
такія тэмы (у літаратуры, у жывапісе, у мастацтве), якія ніколі не стануць
нецікавымі, якім назаўжды наканавана абуджаць чалавечую думку, ускалынаць
людскую свядомасць, прымушаць усіх і кожнага жыць і памятаць… Памятаць аб тым,
што было лёсавызначальным для мільёнаў людзей, што мяняла рух гісторыі і
ўзвышала ролю і адказнасць кожнага перад сабой і сумленнем, што ніколі не
забудзецца, застаўшыся крывавай ранай на сэрцы…

Вялікая
Айчынная вайна… Бы прызыўны набат, гучаць гэтыя тры словы рэхам ваеннага
ліхалецця. Дзіўная рэч: аўтару верша, вядомай беларускай паэтэсе Дануце Бічэль,
удалося ў адным творы перакрыжаваць ідэю абвостранай чалавечай справядлівасці ў
адносінах да гістарычнай памяці і неадступнасць ад праўды, чалавекалюбства ў
нашы дні.

Першае
ўражанне ад верша – цяжар, роздум, нават боль. Ён найпаўней перададзены,
здаецца, у радках:

…He
сагрэць магілу сырую.

Мёртвы
воін не мае сэрца.

Мёртвы
воін табе не даруе

здраду
праўдзе і после смерці.

Адразу
пачынаеш разумець, што за табою, за намі ценямі ўзвышаюцца тыя, хто мог бы:

На
дасвецці збіраць васількі

па
дрыготкай буйной збажыне.

Аж да
столі гушкаць сыноў,

за якіх
паляглі на вайне.

На
памяць прыходзяць такія пераклічныя з вершам Д. Бічэль радкі з верша С.
Законнікава “Не, наша памяць не сляпая…”:

Не, наша памяць не сляпая…

Я добра бачу, што з бакоў

Мяне, як сосны, абступаюць

Калоны стромыя вякоў.

Жыве і будзе жыць Айчына,

Святую не забудзе кроў,

Глядзіць у новы дзень вачыма

Сваіх нязломных змагароў.

I кожны выспеліць жаданне,

Адрынуўшы спакой і страх,

Прайсці сумленна і аддана

                                                       
Наканаваны лёсам шлях.

    
Чалавечая ўдзячная памяць і, як плата, сумленнае жыццё, без боязі, азірання
вакол, нібы кінутае “на лязо нажа” – гэта, якраз-такі, жыццё такое, якое пражыў
В.У. Быкаў. З гэтай прычыны, бясспрэчна, Данута Бічэль і прысвяціла верш майму
земляку, сусветна вядомаму пісьменніку, 90-годдзе з дня нараджэння якога мы
адзначалі ў 2014 годзе.

Абвостранае
пачуццё чалавечнасці патрабуе ў творы:

Зноў
вяртацца да сэрцаў мужных,

што
пакрочылі строем у вечнасць:

ці
прымалі яны двурушных?

Ці
даруюць нам бессардэчнасць?

Сам
верш вельмі дынамічны. Наяўнасць пытальных сказаў дазваляе паэтэсе прымушаць
нас думаць, шукаць адказы, перажываць мінулае ў чарговы раз, бы перад судом
гісторыі, адказваць перад тым, што наноў вяртаецца “ў строй”:

…думкі,
гнеў і гонар сяброў,

скошаных
куляй насмерць…

Абарваны
іх шчыры смех.

Як
цяпер, стаяць у вачах

прад
аглухлым скрываўленым раннем

з
неадступным на вуснах пытаннем:

а ці
маеш ты права маўчаць?

Бясконцая
нізка аўтарскіх пытанняў бы спецыяльна вярэдзіць памяць чытача, не дазваляе
заскарузнуць сэрцу. Публіцыстычна-суровае гучанне твора, яго строгі рытмічны
лад сведчаць пра творчы пошук паэтэсы ў адлюстраванні драматызму жыцця. На гэта
працуе і кампазіцыя твора – своеасаблівае перапляценне былога, сучаснага і
будучыні.

Праблема,
узнятая ў творы, шматаспектная: тое жыццё, якое не пражылі Салдаты Вялікай
Перамогі, будзе, магчыма, пражыта намі як “справядлівы адвечны бой”. Але гэта
адбудзецца толькі тады, як сцвярджае пісьменніца, калі маўклівасць наша, наша
раўнадушша, наша бессардэчнасць не стануць усім нашым сутнасным зместам,
напаўненнем.

Шматфарбнасць
вобразам верша надаюць удала падабраныя мастацкія сродкі. Так, эпітэт, выражаны
дзеепрыметнікам “скошаных”, у спалучэнні з назоўнікам “сяброў” перадае трагізм
і маштабнасць смярцей (вайна касіла, бы касой); “прад аглухлым скрываўленым
раннем” – перадае да драбніц натуральнасць цяжкага ваеннага штодзённага жыцця.
Алагічна гучыць спалучэнне слоў “магільных сноў”. Мы разумеем, што гэты сон
беззваротны, вечны, нямы і маўклівы.

У
працяг гэтай тэме гучаць метафары (“вянкі не ажывяць магільных сноў”, “да
сэрцаў мужных, што пакрочылі строем у вечнасць”, “зноў вяртаюцца ў строй думкі,
гнеў і гонар сяброў”).

Верш
належыць да грамадзянска-патрыятычнай лірыкі. Найбольш яскрава пра гэта
сведчаць заклікі (“Зубы сцяць!”, “Гаварыць. Лішніх слёз не ліць”), празмерная
эмацыянальнасць, выражаная праз ужыванне клічных сказаў (“Як сябры маладыя
хацелі не халодных пліт ад жыцця! Што ім помнікі на вякі!”). Некаторыя
сінтаксічныя канструкцыі набываюць у тэксце афарыстычнае гучанне (“Памяць не
любіць слёз”, “Мёртвы воін не мае сэрца”).

Менавіта
яны – своеасаблівы зачын філасофскім развагам, якімі пранізаны ўвесь твор: “а
ці маеш ты права маўчаць?” ці права маеш “на спогадзь, на жаль, на ваганне,
змаганне з сабой”.

У
вершы вельмі выразна выяўляецца аўтарская пазіцыя. Д. Бічэль, чалавек, які
пражыў даволі багатае жыццё, мае права на свой пункт погляду. Яна вельмі часта
з чытачом прамая, а часам, і рэзкая ў выразах і падборы слоў. Яе выбар – не
апраўданне тых, хто прывык і разлічвае “на спогадзь, на жаль, на ваганне”.
Трэба жыць сумленна – такі “справядлівы адвечны бой”, бо сам маштаб гэтага
вымагае: “…каб нашчадкаў зямлі абмінуў непапраўны лёс”. Нашчадкі зямлі… Важна!
Важка! Адказна!

Вартасць
нашага жыцця, як зазначае аўтар, у адсутнасці “права маўчаць”. Я поўнасцю
падзяляю гэту думку, прымаю чалавечае меркаванне аўтара верша як сваё жыццёвае
крэда.

“Людзі
без смерці” – гэта і пра Салдат Вялікай Перамогі, і пра Еўфрасінню Полацкую, і
пра Кастуся Каліноўскага, і пра Янку Купалу, і пра Васіля Быкава, ды і пра ўсіх
тых, хто не бясследна прайшоў па зямлі, а жыў на вастрыі нажа, служыў, гарэў,
свяціў; пра тых, ад каго засталіся не гар і сажа, а цеплыня і святло…

Упэўнена,
што гэты верш паўплывае на кожнага, каму надарыцца з ім пазнаёміцца, а некаму,
магчыма, зменіць погляд на мінулае. Яго памятлівае ўшанаванне, як і наша
сумленнае “цяпер” – аснова  шчаслівай
будучыні.                                                                                         

Водгук выкарыстоўваецца як адно з асноўных заданняў на рэспубліканскіх прадметных алімпіядах. Гэта своеасаблівы зрэз, які паказвае падрыхтаванасць школьніка да ўспрымання мастацкага твора і яго аналізу, ступень валодання вучнем пісьмовай формай мовы.

Падрыхтоўка да напісання водгуку патрабуе ад настаўніка высокага педагагічнага майстэрства, бо школьнік паказвае свае здольнасці і ўменні, узровень літаратурнага развіцця, якога ён дасягнуў пад непасрэдным кіраўніцтвам выкладчыка.

Водгук на літаратурны твор разглядаецца як жанр творчай работы, які мае свае разнавіднасці. Вучні выкарыстоўваюць розныя віды водгукаў: ліст да аўтара, замалёўка, верш, навела, эсэ, дзённік, рэпартаж.

Традыцыйна водгукі пішуцца ў форме сачынення-разважання. Гэты від дзейнасці дапамагае настаўніку вызначыць асаблівасці ўспрымання навучэнцамі літаратурнага твора як на этапе першапачатковага самастойнага чытання, так і пасля аналізу твора на ўроку, прасачыць рост чытацкай культуры, узровень сфарміраванасці ўменняў самастойна аналізаваць і ацэньваць мастацкія творы.


Водгук — самы цікавы від дзейнасці з прапанаваных на алімпіядзе, але разам з тым і самы складаны. У чым жа складанасць? У тым, што трэба навучыць дзіця мысліць самастойна, не баяцца выказаць свае меркаванні, не выкарыстоўваць штампы, завучаныя фразы. Пачынаць гэтую работу трэба ўжо з 5 класа, паступова, крок за крокам, вучыць школьніка не пераказваць прачытаны твор, а аналізаваць яго. Урок выразнага чытання можна рабіць займальным і цікавым, выкарыстоўваючы лінгвістычны аналіз літаратурнага твора. Не трэба даваць складаную тэрміналогію ў поўным аб’ёме, можна выкарыстоўваць тэрміны, зразумелыя для гэтага ўзросту (метафары, эпітэты, параўнанні, паўторы і г.д). Дзеці павінны вызначыць тэму твора, знайсці ключавую фразу, у якой змешчана асноўная думка твора. Затым варта даць магчымасць кожнаму жадаючаму выказацца самастойна, выслухаць усе меркаванні, абагульніць інфармацыю і зрабіць выснову. Няхай гэта зробяць дзеці. Спачатку гэта будзе няўмела, але потым больш дасканала. У выніку вы атрымаеце цікавыя думкі і арыгінальныя меркаванні, дзеці не будуць заціснутыя, і гэта дасць магчымасць падрыхтавацца да пісьмовай формы выказвання. Гэта першы этап падрыхтоўкі да напісання водгуку.

Другі этап — навучанне школьніка выказваць свае думкі ў пісьмовай форме. З якой праблемай мы можам сутыкнуцца на гэтым этапе? Самае складанае для дзяцей — выказацца, захоўваючы лагічнасць і паслядоўнасць думак. Вельмі часта можна сустрэцца з няўменнем пераходзіць ад адной часткі разважання да другой — дзеці хочуць выказаць усё і адразу. Іншым разам атрымліваецца, што кожная частка водгуку жыве самастойным жыццём, а яны павінны быць адным цэлым. Для гэтага трэба дэманстраваць дзецям як мага больш узораў напісаных водгукаў, каб яны такім чынам назапашвалі вопыт.

Для таго каб водгукі былі цікавымі і арыгінальнымі, трэба мець вялікі чытацкі вопыт. На жаль, наша праграма і гадзіны, прадугледжаныя ёй, не дазваляюць настаўніку поўнасцю выконваць гэтае патрабаванне. Як быць? Выхад ёсць. Творчы настаўнік павінен сам мець багаты чытацкі досвед і прапаноўваць дзецям чытаць цікавыя сучасныя творы, а пасля на ўроках пазакласнага чытання дзяліцца ўражаннямі, абмяркоўваць іх. Такі падыход дасць свой плён.

На трэцім этапе вучні ўжо ўдасканальваюць сваё майстэрства напісання водгуку. Школьнік павінен выказваць уласныя меркаванні, раскрываць мастацкі змест твора, ацэньваць учынкі і паводзіны герояў зыходзячы з мастацкай фактуры твора. Цэняцца работы, дзе вучні ў якасці аргументаў прыводзяць шмат цытат. Але больш увагі трэба ўдзяляць не колькасці, а якасці цытавання. Цытаты — паказчык чытацкага вопыту, а іх якасць — інтэлекту гаворачага. Але цытаванне набліжае водгук да рэцэнзіі, вызначыць дакладную мяжу паміж водгукам і рэцэнзіяй становіцца вельмі складана. Каб водгук не стаў рэцэнзіяй, трэба арыентаваць вучня на эмацыянальнасць, вобразнасць, нязмушанасць уласных ацэнак у водгуку.

На нашу думку, спецыфіка напісання водгуку заключаецца ў тым, каб гарманічна спалучыць два супрацьлеглыя пачаткі: філалагічную зададзенасць у інтэрпрэтацыі твора з лёгкасцю, нязмушанасцю чытацкай думкі.

Такім чынам, работа над падрыхтоўкай да водгуку — працэс складаны, але цікавы як для вучня, так і для настаўніка.

Ірына ПАНЯКОВА,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 56 Гомеля.
Фота Наталлі КАЛЯДЗІЧ.

У бітвах палі змагары
За вольны светлы час…
Дык спіце ж, воіны-сябры,
Мы не забудзем вас!

Пятрусь Броўка

У яе ёсць шмат імён: страта, смерць, здрада. Яна забрала вялікае мноства жыццяў у сваю вільготнўю і халодную магілу. Многія з нас яе не спазналі, але ўсе мы выхаваны так, каб памятць вайну.

Вайна робіць вялізную “незагойную рану” ў сэрцы чалавека. Сваёй згубнай, знішчальнай, жудаснай сілай яна разбурае ўсё жывое, не пакідаючы нічога светлага і яснага, а толькі пакуты і слёзы. Мільёны загубленых людзей ужо ніколі больш не ўбачаць сонечны дзень, не пачуюць шэпт ветру, не абдымуць сваіх родных…

Але страшна тое, што для некаторых вайна зрабіла дзяцінаства апаленым. Назаўсёды ў іх памяці застануцца жудасныя і лютыя ўспаміны той жорсткай расправы, ад якіх яны да канца свайго жыцця не змогуць пазбавіцца:

Я ведаю: пазбыцца гэтых сноў
Не дапаможа мне ніхто насвеце.
Я буду трызніць імі зноў і зноў,
Яны – мае навек, да самай смерці.

І Ніл Гілевіч не стаў выключэннем. Ён з’яўляўся тым самым дзіцём, “застаўшыся з маленства на вайне”. У верасні прошлага года яму б  ўжо споўнілася дзевяноста гадоў. На працягу ўсяго жыцця ён памятаў тыя страшэнныя часы. Ніл Сымонавіч трапіў да фашыстаў і ўцалел цудам. Можа, менавіта тады ў яго з’явілася думка, што пра ўсё гэта трэба абавязкова расказаць тым, хто не зведаў жахаў вайны. Паэт адзначаў, што яго першы верш быў аб перамозе ў вайне і радасці ўваскрэслага жыцця пасля яе. У далейшым ваенная тэма стала адной з вядучых. Гэта адлюстравана ў яго творах: “Бацьку”, “Яблынька”, “Сто вузлоў памяці”, “Гарыць, гарыць мая Лагойшчына”.

Вайна – гэта не толькі страты, слёзы, пралітая кроў… Яна ўвасабляе сабой нешта большае – людзей, якія змагаіся за сваю незалежнасць і краіну, аддалі сваё жыццё дзеля нашай будучыні.

Нездарма кожны мастак слова звяртаецца да гэтай тэмы. Самымі яркімі яе прадстаўнікамі з’яўляюцца аўтары: Алесь Адамовіч, Васіль Быкаў, Іван Шамякін, Янка Брыль, Аркадзь Куляшоў. Іх творчасць нарадзілася з жыцця і была прасякнута падзеямі, якія паказвалі патрыятычныя памкенні беларусаў, раскрывалі іх лепшыя якасці ў самых складаных сітуацыях. Аўтары паказалі, что на вайне было ўсё: гераізм, трагізм, баязлівасць і подласць.

“Ты кажаш, я не ведаю вайны”. Чаму менавіта такая назва? Гэтыя словы адрасаваны чытачу. Мы быццам вядзем дыялог, у якім паэт сцвярджае, што нават дзіцём ён спазнаў вайну з самых горшых яе бакоў. Я лічу, што толькі ў дзіцячых сэрцах і вачах яна захавалася ў тым сваім самым жудасным абліччы, адняўшы ў іх дзяцінаства. Таму асноўнай думкай твора з’яўляецца памяць пра вайну і захаванне яе для нашчадкаў, “ каб гэта ўсё не стала долей сына”.

Верш складаецца з пяці строф, як і вайна, якая пяць гадоў лютавала на нашай зямлі, знішчала гарады, вёскі і нават прыроду.

Аддаўшы перавагу традыцыйнаму двустопнаму ямбу, паэт звяртае ўвагу на імклівасць сваіх думак, быццам, у яго не было часу разважаць над складанымі канструкцыямі, трэба было паспець… Паспець напісаць так, як адчувае яго душа. Простымі словамі, якія ўзыйдуць у сэрцы кожнага абеліскам у гонар усіх загінулых.

У наступных радках Ніл Гілевіч адухаўляе вайну, надае ёй магчымасць уладарыць над яго снамі:

Чаму ж яна мае забрала сны?
На ўсе жыццё наперад сны забрала?

Паўтор слоў “забрала сны” ўказвае на тое, што паэт не можа змірыцца з тым, што яго сны апантаны жудаснымі падзеямі, якія вайна кожны раз узнаўляе ў яго памяці.

Ніл Гілевіч з трывогай адзначае:

Чаму ж амаль не кожныя начы
Я прачынаюся, скаваны жахам?

Метафара “скаваны жахам” дапамагае стварыць эмацыяналаьную напружанасць, якая перадае тую безвыходнасць, якую адчувае паэт падчас прабуджэння. Мы можам убачыць, як ён у халодным поце ўскоквае з ложку і разумее, што яго душэўныя раны зноў баляць і пашыраюцца. Ён успамінае свае дзяцінаства:

Хачу ад смерці лютай уцячы –
І стрымгалоў бягу аўсом няжатым,
Паўзу бульбянішчам па баразне,
Да хмызняку куляюся на пожні,

Эпітэт “аўсом няжатым” і слова “бульбянішча” робяць спасылкі да яго біяграфіі, калі яшчэ падлеткам ён трапіў у акупацыю. Голад, страх за ўласнае жыццё і жыццё блізкіх, напэўна,  вымусіла яго пайсці і здабыць ежу: нейкую бульбу або некалькі калоссяў, каб уратавацца ад галоднай смерці. У гэтых радках пераважаюць дзеясловы: бягу, паўзу, куляюся. Яны сведчаць аб імкненні хлопчыка ўсімі спосабамі ўцячы, вырвацца, знайсці сабе ратунак, каб не трапіць у аблаву і  “ад смерці лютай уцячы”. Але нават і ў сне ён не можа знайсці прытулку, дзе можна было б схавацца і які б уратаваў не толькі ад смерці, але і ад жахлівых сноў, якія не даюць спакою і раздзіраюць душу паэта:

Але ратунку мне няма і ў сне –
У вочы стрэл грыміць у міг апошні…

Напрыканцы верша Ніл Гілевіч з болем у сэрцы звяртаецца да людзей:

Застаўшыся  з маленства на вайне,
Я аднаго хачу, мая крана:
Каб гэта скончылася ўсё на мне.
Каб гэта ўсё не стала длей сына.

Ён верыць, што прачытаўшы гэты верш, мы будзем здольныя зрабіць высновы і ніколі не апынімся ў такім становішчы, як паэт. Мы павінны пранесці гэту памяць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны праз вякі, перадаць сваім дзецям той вялізны жыццёвы вопыт мужных, сумленных і стойкіх людзей, якія спазналі трагедыі, пакуты, подзвігі і здрады, “ для якіх дзень жыцця быў роўны веку жыцця”.

У Васіля Быкава ёсць цудоўны выраз, які раскрывае сэнс нашага прызначэння ў тэме вайны: “ Жорсткая, бязлітасная памяць абавязвае нас расказаць усю праўду пра вайну, якой бы страшнай і трагічнаай яна ні была”.

Понравилась статья? Поделить с друзьями:
  • Как пишется вог танец
  • Как пишется вог журнал
  • Как пишется вовсе неразумно
  • Как пишется вовсе неглубоко
  • Как пишется вовсе неаккуратно